Здымкі праводзіліся ў 1995 годзе на Вялікдзень у Чачэрскі раёне. Гомельскай вобласці пры дапамозе Аддзела культуры Чачэрскага райвыканкома.
Раён — адзін з самых забруджаных пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, аднак людзі змагаюцца з гэтай бядой, захоўваюць традыцыйную культуру, працавітымі рукамі ачышчаюць родную зямлю, памятаюць запаветы продкаў — берагчы гнёзды свае, дзе нарадзіліся і ўскормлены былі, дзе праз калыханку маці і бабулі засвоілі родную мову, дзе магілы продкаў, дзе хаты з памяццю пра іх. Дзе такія чыстыя крыніцы і рэкі з зялёнымі лугамі і палямі, вакол якіх — усё жыцьцё. Было, ёсьць і будзе!
Каментароў — 0
Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.