::
2011 - GUDA— За горэю крэмянэю [кліп/ролік]
Загаловак
GUDA— За горэю крэмянэю
Жанр
кліп/ролік/кінаканцэрт
Працягласць
3:09
Прэвію/афіша
Аўтаматычнае прэвію
Дзе паглядзець (спасылкі)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Пра відэа

Вядомая сваёй нацыянальнай стылістыкай GUDА прадставіла кліп па песьню “За горэю крэмянэю”. Глядач пабачыць тутэйшы архаiчны вобраз русалкі — ахоўны дух нівы.

У Беларусi распавядалі аб русалках ,часьцей, як аб маладых прыгожых дзяўчатах, аголеных або апранутых у белае адзеньне, якія з’яўляліся у часе красаваньня, наліваньня збажыны, а зьнікалі ўвосень, зімою. Русалкі – ня толькі ахоўніцы жыта, якімі палохалі дзяцей, каб яны не хадзілі таптаць жыта, але і ўвасабленьне самога поля, яго жыцьцевай сілы. Таму, калі зжыналі жытняе поле, паміраў і яго дух. Паміраў, каб на новае лета нарадзіцца ізноў.

Аўтар сцэнару кліпа і яго рэжысер-пастаноўшчык – Палiна Пастушэнка.

Аператар – Дзьмітрый Важнік. Мантаж кліпа выканалі С. Воўк, А. Юзьвенка, Дзьм. Важнік.

Традыцыйная песьня “За горэю крэмянэю” апрацавана аранжыроўшчыкам і кампазітарам Сяргеем Ваўком. Вакал – GUDA.

Інструментальныя партыі да песьні выканалі: Ігар Сацэвіч – бас-гітара, Аляксандр Сапега – бубны, Аляксандр Акульчык – гітара, Сяргей Воўк – клявішныя, а таксама бэк-вакал. Зьвядзеньне і мастэрынг Андрэя Старавойтава.

Аўтары
Звязаныя калектывы
Год публікацыі
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 18.09.2021 22:17:53

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.