::
2011 - "І тчэ жыццё свае ўзоры", дак. фільм, рэж. Ю. Цімафееў [дак. фільм]
Загаловак
"І тчэ жыццё свае ўзоры", дак. фільм, рэж. Ю. Цімафееў
Жанр
дак. фільм
Працягласць
26:00
Прэвію/афіша
Дзе паглядзець (спасылкі)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Пра відэа

Час рытмічна набірае хуткасць і бязлітасна нішчыць парэшткі традыцыйнай культуры. Беларусь стогадовай даўніны падаецца такой жа загадкавай і далёкай, як біблейскія сюжэты. Жыццё нашых прабабуль было напоўнена зусім ішым зместам, які складваўся стагоддзямі фарміравання беларускага этнаса. Выспачкі нацыянальнай культуры існуюць і сёння, наша задача – захаваць у экранных вобразах гэтую культуру для нашчадкаў. Адначасна сцвердзіць думку, што маладое пакаленне гатова прыняць бабуліну спадчыну. У фільме канкрэтныя героі – жыхары вёскі Няглюбка на Веткаўшчыне, якая слаўная сваімі тканымі ручнікамі. Ніводзін прадмет народнай творчасці ў беларускай культуры не меў такой ролі, якой валодаў ручнік. Якраз спасціжэнню тайнапісу ўзораў ручніка і будзе нададзена галоўная ўвага. Як і людзям, старэйшым і маладзейшым, што захоўваюць у ткацтве гэты тайнапіс.
дакументальны фільм (2011)
аўтар сцэнарыя - Алесь Лапо
рэжысёр - Юрый Цімафееў
аператар - Сяргей Мілешкін

Аўтары
Звязаныя калектывы
Год публікацыі
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 27.12.2018 14:02:34

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.