::
1975 - Родник — Вячаслав Протасевіч [перадача]
Загаловак
Родник — Вячаслав Протасевіч
Жанр
перадача
Працягласць
9:39
Прэвію/афіша
Аўтаматычнае прэвію
Дзе паглядзець (спасылкі)
Пра відэа

ПРАТАСЕВІЧ Вячаслаў Сцяпанавіч, нарадзіўся 30.4.1913 г. (02.11. 1992 г.) у в. Роспы Капыльскага раёна, беларускі народны майстар традыцыйных музычных інструментаў, выканаўца на дудцы, скрыпцы, жалейках з саломкі, кмену, чароту і інш.

Удзельнік партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны больш за 30 гадоў жыў і працаваў ва Уздзе.

3 1977 г. у Мінску — у Дзяржаўным акадэмічным народным хоры Беларусі імя Г.І.Цітовіча, у фальклорна-этнаграфічным ансамблі «Харошкі» — майстар па рамонце і настройцы унікальных народных музычных інструментаў.

Вырабляў дудкі, жалейкі, альты, скрыпкі, цымбалы, ліры і іншае, якія вылучаюцца прыемным тэмбрам, добра трымаюць строй.

Інструменты Пратасевіча выкарыстоўваюць у канцэртнай практыцы вядомыя творчыя калектывы Беларусі.

Многія інструменты зберагаюцца ў Дзяржаўным музеі БССР, Уздзенскім краязнаўчым музеі, Літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску.

Для Пратасевіча-выканаўцы былі характэрны разнастайнасць прыёмаў варыянтна-варыяцыйнага і фактурнага развіцця, пачуццё музычнай формы.

Лаўрэат 1-га Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці працоўных (залаты медаль; 1975-1977), неаднаразова ўдзельнічаў у перадачах Беларускага тэлебачання і радыё, музычна-этнаграфічных канцэртах.

Сэрыя
Звязаныя асобы
Звязаныя калектывы
Год публікацыі
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 19.08.2023 02:37:17

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.