::
2022 - Узгадваем велікодныя традыцыі і пяём валачобныя песні [перадача]
Загаловак
Узгадваем велікодныя традыцыі і пяём валачобныя песні
Жанр
перадача
Працягласць
18:31
Прэвію/афіша
Аўтаматычнае прэвію
Дзе паглядзець (спасылкі)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Пра відэа

Каб даведацца, як беларусы святкавалі Вялікдзень у былыя часы, не абавязкова заглядаць у працы этнографаў. Дагэтуль сярод нас ёсць шмат людзей, якія трымаюцца народных звычаяў. «Мова нанова» запрасіла іх у госці, каб даведацца паболей пра свята Вялікадня.

Госці новага выдання праграмы – удзельніцы гуртка традыцыйных спеваў у Варшаве. Яны паказалі, як гучалі валачобныя спевы і ўзгадалі, як святкавалі Вялікдзень у іхных родных мясцінах.

«Мне маці заўсёды з раніцы, калі я прачыналася, вось так чырвоненькім яйкам шчочачкі церла, каб яны румяненькія былі», – успамінае адна з нашых госцяў.

Хто такія валачобнікі і жакі? Каму і чаго яны зычаць? Як гучыць песня жака ў сучасным і традыцыйным выкананні? Як правільна стукацца яйкамі? Куды дзяваць шалупінне ад асвячонага яйка? 

Гурток выканаў валачобную песню «Валачобнічкі валачыліся» ды дзве ўкраінскія народныя: «У неділю пʼю, пʼю» і «Туман яром, туман долиною»:

 

У граматычнай частцы разбіраемся, адкуль узялося слова «жак» і ці не звязанае яно, напрыклад, з напалеонаўскім войскам, якое прайшло праз Беларусь у 1812 годзе.

Дарэчы, у жакі хадзіў нават наш вядоўца, Віктар Шукеловіч.

Валачобнікі = валачоўнікі = валоўнікі = велікодныя спевакі

Вялікдзень = Пасха

Паўднёвы – рус. южный

Зычыць = жадаць – рус. желать

Абуджэнне – рус. пробуждение

Дабрабыт – рус. благополучие

Кавалачак = кусочак

Пасаваць = падыходзіць

Фарбаваць – рус. красить

Цыбуля – рус. лук

Фарбавальнік – рус. краситель

Сусвет – рус. вселенная

Бясконцасць – рус. бесконечность

Парастак – рус. росток

Кошык – рус. корзина

Страціць – рус. потерять

Трымаць – рус. держать

Адчуванне – рус. ощущение

Асабістае – рус. личное

Капа = 60 штук

Лічэнне – рус. счет

Адрозненні – рус. отличия

Упрыгожваць – рус. украшать

Сапраўдны – рус. настоящий

Паска = пасха

Шалупінне – рус. шелуха

Лядоўня = халадзільнік

Смажаны – рус. жареный

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 18:10 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Сэрыя
Аўтары
Звязаныя асобы
Звязаныя калектывы
Год публікацыі
Дакладная дата публікацыі (калі вядома)
17.04.2022
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 15.09.2023 11:24:51

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.