::
2019 - Памыцца да ўсходу сонца. Што яшчэ паспець зрабіць да Вялікадня? [перадача]
Загаловак
Памыцца да ўсходу сонца. Што яшчэ паспець зрабіць да Вялікадня?
Жанр
перадача
Працягласць
22:28
Прэвію/афіша
Дзе паглядзець (спасылкі)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Пра відэа

У сераду пачынаюцца найважнейшыя дні Вялікага ці Страснога тыдня. Якія павер’і існавалі, звязаныя з гэтымі днямі? Як згодна з беларускімі праваслаўнымі традыцыямі рыхтуюцца да Вялікадня – распавядзе фалькларыстка Алена Ляшкевіч, якая завітала ў госці ў праграму «Мова Нанова».

Паводле даследніцы традыцыйнай культуры, у Вялікую сераду пачыналі актыўную падрыхтоўку да Вялікадня. Паколькі ў Чысты чацвер у хаце мусіць быць ужо чыста, прабіралі ў Вялікую сераду. Нашыя бабулі мусілі адскрэбці сцены, падлогу, пабяліць печ, памяняць ручнікі. Маглі ўжо замешваць цеста на булкі.

Мыліся ўсёй сям’ёй у Чысты чацвер. Было павер’е, што трэба паспець зрабіць гэта перад узыходам сонца, каб быць увесь год здаровым. На гэтую тэму расказвалі розныя показкі, як воран купае сваіх дзетак у гэты дзень у ручаі. У чацвер таксама гаспадыні пеклі булкі ды фарбавалі яйкі ў традыцыйны чырвоны колер.

Страсная ці Вялікая Пятніца – дзень, калі паводле біблійнага падання Хрыстос памёр, гэта дзень найбольш суворага посту і малітвы.

У суботу ўсё ўжо мусіць быць падрыхтаванае да галоўнага хрысціянскага свята – хата адмытая, булкі спечаныя, а яйкі пафарбаваныя. Рыхтавалі велікодны кошык, у якім акрамя яек было нешта мясное, булкі, соль. Усе, акрамя старых і малых, выпраўляліся на ўсяночную службу ў царкву.

У нядзелю пасля службы трэба было бегчы дадому. Хто першы прыбяжыць, у таго ў гаспадарцы цэлы год будзе найбольшы спор. За святочным сталом разгаўляліся, то бок можна ўжо было пакаштаваць святочныя стравы. Пачыналі з малітвы. Пасля велікоднага, урачыстага сняданку пачыналіся гульні – моладзь ішла танчыць, гушкацца на арэлях, дзеці ішлі гуляць у біткі.

Як вядоўца праграмы Глеб Лабадзенка сам згатаваў булкі ды пафарбаваў яйкі да Вялікадня – глядзіце ў праграме «Мова Нанова»

Сэрыя
Аўтары
Звязаныя асобы
Звязаныя калектывы
Год публікацыі
Дакладная дата публікацыі (калі вядома)
24.04.2019
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.09.2021 03:35:30

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.