2014.05.05. Абыход вёскі ад крыжа да крыжа (з канца ў канец в. Некалі хадзіла дзьве групы жанчын, з розных канцоў вёскі насустрач. Даўней яшчэ адзін крыж быў "на срадзінцы" вёскі. Там сустракаліся. Тады ішлі пераведваць двары, хто паяс выкідваў у гэты дзень. Першая песьня абраду "А мы Юр'я пачынаем (варыянт *сустрачаем)..." канец песьні, пачатак якой добра вядомы у выкананні Надзеі Бурак... Праважаюць Юр'я на наступны дзень таксама ўвечары.
Да мы Юр'я сустрачаем, да мы Юр'я сустрачаем
Да мы бога звелічаем, да мы бога звелічаем
Падай, Божа, да замкоў ключы, падай, Божа, да замкоў ключы
Адамкнуці сырую зямліцу, адамкнуці сырую зямліцу,
Да выпусціць божую расіцу, да выпусціць божую расіцу
Да на жыта, на пшаніцу, да на жыта, на пшаніцу
да на ўсякую пашніцу, да на ўсякую пашніцу
Каб на корань караністае,к аб на корань караністае
А на сцябло да сцяблістае, а на сцябло дай сцяблістае
А на колас каласістае, а на колас каласістае.
З каласочка да жыта бочка, с каласочка да жыта бочка.
Каб на таку ўмалотнае, каб на таку ўмалотнае,
А ў млыне да прымолнае, а ў млыне да прымолнае,
А ў дзяжы падыходнае, а ў дзяжы падыходнае,
А ў печы да прыпёкнае, а ў печы да прыпёкнае,
А на стале сытна-спорнае, а на стале сытна-спорнае.
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.