2014.05.05_Першы дзень Юр'я ў в.Ахонава Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. Абыход вёскі ад крыжа да крыжа. Апроч юраўскіх песень спявалі пад час шэсьця і валачобныя. Валачобная хлопцу:
У мураванай мураванцы
Віно, да віно зеляно*
саіць конік на стаянцы.
Малады панічык па галоўцы б'е.
- Ні бій, ні бі, слаўны панічык,
я тваю паненку слаўна перавязу,
і сукенкі не замажу.
будзем ехаць полем-лесам,
полем-каменнем, лесам-карэннем.
Я тые каменні павыкапаю.
Я тыя карэнні папірасякаю
Цябе маладога слаўна перавязу.
Вушкамі да неба я дастану.
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.