::
2017 - Ірына Махоўская — Сто гадоў з Калядамі [лекцыі, майстар-класы]
Загаловак
Ірына Махоўская — Сто гадоў з Калядамі
Жанр
лекцыі, майстар-класы
Працягласць
91:31
Прэвію/афіша
Аўтаматычнае прэвію
Дзе паглядзець (спасылкі)
Пра відэа

Выступ Ірыны Махоўскай на паседжанні Клуба вуснага гісторыка

20 снежня 2017 года прайшла чарговая сустрэча ў Клубе вуснага гісторыка. Напярэдадні навагодніх святаў паседжанне атрымалася надзвычай тэматычным і актуальным.

Шаноўная госця і добры сябра нашага Клуба, гісторык і этнолаг Ірына Махоўская гэтым разам распавяла багата цікавых акалічнасцяў і незвычайных рэчаў пра беларускія Каляды. Да прыкладу, пра паганскія карані свята: менавіта аўтэнтычныя элементы гэтай з’явы, а не прыўнесеныя пазней сюжэты і постаці, кшталту вынайдзенага персанажа Зюзі, а таксама пра ролю культу продкаў, які ляжаў у аснове калядных рытуалаў і г.д.

Прысутныя даведаліся аб гарадскіх асаблівасцях святкавання Калядаў і Новага года пры ўступленні  нашай краіны ў эпоху суцэльнай мадэрнізацыі і ўрбанізацыі.

Так пасля рэвалюцыі, савецкі ўрад паспрабаваў наўпрост трансфармаваць святочны каляндар  на свой “пралетарскі” манер.  Гаворачы пра “святочную” палітыку камуністычнага рэжыму, спадарыня Ірына адзначыла тыя чыннікі і элементы, якія новая ўлада спрабавала забараніць, змяніць, а нават пераняць у каляднай традыцыі, што ў сваю чаргу парадзіла кур’ёзныя і нечаканыя з’явы ў самой савецкай абраднай культуры.  

Цалкам пазнаёміцца з каляднымі традыцыямі беларусаў цягам апошніх 100 год можна дзякуючы відэаверсіі выступу Ірыны Махоўскай.

Дадатковыя спасылкі
Аўтары
Звязаныя калектывы
Год публікацыі
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 18.09.2021 11:10:05

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.