::
2016 - Дуда Беларуская. Відэа-ўрокі ад майстра Юрася Панкевіча [лекцыі, майстар-класы]
Загаловак
Дуда Беларуская. Відэа-ўрокі ад майстра Юрася Панкевіча
Жанр
лекцыі, майстар-класы
Працягласць
115:37
Прэвію/афіша
Аўтаматычнае прэвію
Дзе паглядзець (спасылкі)
Пра відэа

Культурніцкая пляцоўка “Арт Сядзіба”, Антон Сеткін, крама Symbal.by і грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” прадстаўляюць 10 бясплатных відэаўрокаў ад вядомага беларускага майстра і дудара Юрася Панкевіча. У іх Юрась візуальна і на прыкладах паказвае працэс навучання ігры на беларускай дудзе.

“Калісьці  я пачынаў з таго, што вучыўся рабіць дуду ў майстра Тодара Кашкурэвіча, — распавядае Юрась, які грае на дудзе вось ужо 13 гадоў. — Калі мы скончылі, Тодар паказаў мне проста ў майстэрні, што і як цяпер з ёй рабіць. Але ўжо дома ад радасці і хвалявання я не мог успомніць анічога з таго, што ён мне паказаў! Вось тады такі матэрыял быў бы мне вельмі дарэчы. Таму я лічу, што нашыя “Відэаўрокі” — гэта карысны дапаможнік для пачаткоўцаў!”

Як выбраць і настроіць дуду? Як узяць першую ноту, вывучыць мелодыю? Як упісаць дуду ў гурт і падстроіць падчас канцэртаў? І нават як вырабіць тросць для жалейкі і бурдона! Глядзіце 10 урокаў і знаходзьце адказы на ўсе гэтыя пытанні.

Здымкамі відэаўрокаў займалася каманда “Арт Сядзібы”. Зміцер Афанасенка, які такім чынам праслухаў увесь курс дудара-пачаткоўца, зняўся ў бонусным відэа, дзе паспрабаваў узяць свае першыя ноты на дудзе (маленькі спойлер — у яго атрымалася!).

План заняткаў такі:

1. Выбар дуды

Беларускія дуды. Выбар паміж аднабурдоннай (лепельскай) дудой і дудой мацянкай (трохбурдоннай).

2. Настройка дуды

Настройка жалейкі. Настройка гукаў (бурдонаў). Падстройка тросці гука й карэкцыя тону гуку (бурдона).

3. Пачатковы занятак

Пастаноўка дудара. Трыманне дуды. Праверка мяшка дуды. Як надзьмуць мех? Як трымаць ціск паветра у меху. Бярэм першую ноту на дудзе.

4. Кварты, квінты й хваля на жалейцы

На пачатковым узроўні рэкамендуецца вучыцца граць на дудзе без бурдона. Практыкаванні для трэніроўкі й разыгрывання пальцаў рук.

5. Першая мелодыя на дудзе

Развучваем простую мелодыю на жалейцы. Мелодыя “Цяцерка”. Як пачаць граць мелодыю? Як трымаць ціск? Як трымаць рытм?

6. Граем на дудзе з гукам

Падключаем да дуды бурдон. Вучымся трымаць ціск. Пачынаем мелодыю з найгрышу. Разыгрываем мелодыю “Зайграй жа мне, дударочку”. Вучымся граць у адным рытме.

7. Як разыграць мелодыю у дударскай манеры і імправізацыі на дудзе

8. Выкарыстанне дуды у гуртах

Упісанне дуды ў гурт. Складанасці выкарыстання. Падстройка дуды падчас канцэртаў. Сцэнічная пастаноўка дудара.

9. Робім тросць для жалейкі

Выраб і настройка тросці для жалейкі.

10. Робім тросць для бурдона.

Выраб і настройка тросці для бурдона.

Дадатковыя спасылкі
Аўтары
Звязаныя калектывы
Год публікацыі
Дакладная дата публікацыі (калі вядома)
24.02.2016
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 02.11.2022 01:11:03

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.