Што адкажа далёкі ад мовазнаўства чалавек, калі спытаць у яго пра беларускія гаворкі? Напэўна, падзеліцца сваім разуменнем усюдыіснай цяпер трасянкі і ўспомніць пра палескіх старажылаў, якія гавораць на малазразумелай сумесі беларускай і ўкраінскай моў. Насамрэч усё куды больш складана і адначасова цікава, дастаткова толькі капнуць глыбей. Каб расказаць пра беларускія гаворкі і ў некаторай ступені паказаць іх сучасны стан, мы запланавалі шэраг экспедыцый у розныя куткі Беларусі. Вынікамі першай такой паездкі — у межах Мінскай вобласці — дзелімся ў сённяшнім матэрыяле, які адкрывае сумесны з А1 цыкл артыкулаў пад агульнай назвай «Мова».
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.