::
2013 - Гісторыя беларускай страўні. Мясныя прысмакі. [мастацкі фільм]
Загаловак
Гісторыя беларускай страўні. Мясныя прысмакі.
Жанр
мастацкі фільм
Працягласць
20:32
Прэвію/афіша
Аўтаматычнае прэвію
Дзе паглядзець (спасылкі)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Пра відэа

Тры коньнікі — Пётар Лукша, Юры Мяцельскі і Вінцэнт Краеўскі — палююць на дзіка з сабакамі, трыма пешымі паляўнічымі і трыма пешымі лоўчымі. Тым часам каля плота ў вёсцы селянін Якаў Гушча сустракае аднавяскоўца Пятра Сівага, які кажа, што возьме ўдзел у загоне зьвера. У сядзібе служкі накрываюць стол. Гаспадар сядзібы Станіслаў Вайтовіч сустракае трох конных госьцяў, якія ўпалявалі вепра. Пётар Сівы пацяшае аднавяскоўцаў аповедам пра паляваньне, калі яго кліча жонка Ганна. Ганна заклікае мужа закалоць сьвіньню. Тады Пётар кажа жонцы не карміць наступным днём кабана і згадвае аб пачатку другой чвэрці Месяца (маладзік), якую жартам называе прыдатнай для забою. На ганку Пётар точыць нож, якім за сталом наразае хлеб, сала і рэпчатую цыбулю. Перахрысьціўшыся, Пётар пачынае есьці. Тым часам, гаспадар сядзібы Станіслаў Вайтовіч апавядае за сталом тром гасьцям і сястры Дануце аб страве, якую гатуе ягоны кухмайстар Ян Шчыба.

Між дзеямі гатуюць стравы: пячыста з птушкі, верашчака, вантрабянка (сальцісон) і зразы.

Сэрыя
Аўтары
Звязаныя калектывы
Год публікацыі
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.11.2019 11:58:24

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.