::
2018 - Утро (СТВ) — Які быў традыцыйны калядны стол нашых продкаў? [сюжэт]
Загаловак
Утро (СТВ) — Які быў традыцыйны калядны стол нашых продкаў?
Жанр
сюжэт
Працягласць
3:56
Прэвію/афіша
Аўтаматычнае прэвію
Дзе паглядзець (спасылкі)
Пра відэа

Аліўе і шампанскае на сталах беларусаў з'явілася нашмат пазней. Нашы продкі святкавалі Новы год не ў адну ноч з 31 снежня на 1 студзеня, а цэлых два тыдні, калі праходзілі Каляды – разбураўся Стары свет і нараджаўся Новы. У гэты перыяд было тры застоллі і тройчы рыхтавалі галоўную абрадную страву: куццю – кашу з цэльных зерняў пшаніцы, ячменю, або пярлоўкі. Першую кашу нашы прапрабабкі гатавалі ў ноч з 24 на 25 снежня, яе называлі Вялікай ці поснай, яна гатавалася на вадзе, разведзенай з мёдам. Менавіта такую ​​мы цяпер і зварым ў печы! Дарэчы, для галоўнай святочнай стравы быў свой  спецыяльны гаршочак, якім карысталіся толькі на Каляды. Прычым, калі куцця рыхтавалася, за ёй нельга было сачыць і спрабаваць!

Аляксей Друпаў, малодшы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея архітэктуры і побыту:
Былі пэўныя правілы, як трэба гатаваць куццю. Усё гэта рабіла жанчына. Усе тры куцці варыліся ў адным гаршэчку з адной і той жа колькасцю крупы. Калі наша каша ўжо згатуецца, мы яшчэ дададзім туды мёду, традыцыйна выкарыстоўвалі мак і што маглі, з сушаных ягад у нас ёсць журавіны і разынкі. Другая куцця, якая рабілася на Васіля, непасрэдна на сам Новы год, была тоўстай або багатай, яе рабілі ўжо з мясам. Можна пасмажыць цыбулькі, морквачкі, шкварак, проста мяска нарэзаць. Трэцюю куццю звалі беднай, поснай, воднай  зноў рабілася толькі на вадзе, з крупамі маглі дадаць мёду або маку.

На Калядным стале павінна была быць няцотная колькасць страў або 12 як сімвал 12 месяцаў, – тут усё залежыла ад заможнасці сям'і. Абавязковай стравай была рыба. Калі сям'я была забяспечанай, маглі дазволіць сабе селядзец.

 

Цікава, што куццёй нашы продкі сканчвалі святочную вячэру, а пачыналі яны трапезу з супу! На Палессі, напрыклад, любілі рыхтаваць боршч, папулярным быў у беларусаў і квас з грыбамі. Для гэтага супу рабілі адмысловую закваску на жытняй або аўсянай муцэ, а грыбы выкарыстоўвалі белыя, або, як любілі называць іх палешукі, – справядлівыя.

Алексей Друпов:
Малолі муку, залівалі вадой і адпраўлялі ў цёплае месца, недзе на дзень-два, не больш, каб яна крыху падкісла.Каб дапамагчы дрожджам там з'явіцца, можна было пакласці некалькі разыначак ці скарыначку ад хлеба. Яно крыху там падходзіла, подброжжывала, і ўсё гэта злівалі, працэжвалі. Называлася гэтае жур. Маглі гэты жур – аўсяны кісель або маглі выкарыстоўваць як самастойную страву проста піць або запякаць у печы, каб атрымаць такі кісель, або на журы варылі розныя супы. І вось суп ў польскай культуры так і называецца «журык».

За калядным сталом заўсёды збіралася ўся сям'я, запрашалі нават самых далёкіх сваякоў, каб усе былі ў Новым годзе. Ні адна святочная вячэра не абыходзілася без бліноў. Па традыцыі гэта страва памінальная, ды і сам стол у нечым быў памінальным. Абавязкова ставілі пустую талерку і пакідалі там ежу для сваіх продкаў. Лічылася, што яны неслі ў хату дабрабыт. Бліны заўсёды рэзаў гаспадар сям'і крыж-накрыж, а гаспадыні рыхтавалі салодкі соус з мёду і маку.

Алексей Друпов:
Каша ў нас зварылася, цяпер куццю трэба заправіць. Праз куццю ў нас належыла і багацце, і дабрабыт, і ўрадлівасць сваёй гаспадаркі між усімі жыхарамі сям'і, каб кожнаму было пароўне. Усе мусілі паесці куццю і цалкам яе даесці, каб усім хапіла долі. Самы просты калядны стол у нас з вамі гатовы.

Бярыце на заметку традыцыйныя беларускія стравы і сагравайце цяплом сваіх блізкіх.


Дадатковыя спасылкі
Сэрыя
Аўтары
Звязаныя асобы
Звязаныя калектывы
Год публікацыі
Дакладная дата публікацыі (калі вядома)
02.01.2018
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 02.06.2019 15:26:52

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.