З 13 па 14 студзеня мы адзначаем самае чароўнае свята – Стары Новы год. Па народных павер'ях, менавіта ў гэту ноч здымаюцца ўсе забароны, а таямнічыя сілы спускаюцца на зямлю! Нашы продкі верылі ў магію свята і заўсёды збіраліся, каб паваражыць. Уяўна адгароджваліся ад рэальнага свету і звярталіся да іншаземных сіл!
Касцяневіч Надзея, загадчык культурна-адукацыйнага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры побыту:
Канешне – гэта пара была для дзяўчын. Бо, як вы ведаеце, выдавалі замуж не па любві. Але ж усё роўна ім было цікава, ці прыгожы будзе хлопец, якога колеру ў яго будуць вочы і валасы.
Раней лічылася, што жывёлы таксама могуць прадказаць будучыню. Таму вельмі часта дзяўчыны варажылі з сабакам, катом, пеўнем і нават з каровай!
Касцяневіч Надзея:
Выходзіла дзяўчына ў ноч, калі ўжо цёмна, у хлеў і абдымала карову. За якую частку цела яна абдыме – такі і будзе жаніх. Калі, напрыклад, рогі- багаты жаніх, за сярэдзіну, за жывот – будзе сярэдненькі, небагаты і небедны, а калі за хвост – то нейкі прахвост, недарэка нейкі.
Перад тым, як паглядзець у будучыню, дзяўчыны абавязкова распляталі косы, здымалі пояс, кольца, лішнія прадметы, якія захоўвалі ад замагільных сіл. Варажылі ноччу, у поўнай цемры, каб іх ніхто не ўбачыў і не пачуў.
Курановіч Паліна, малодшы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту:
Самыя такія лёгкія гаданія былі, гэта проста маглі цянуць розныя рэчы. Іх хавалі, ці ў зерне, ці пад хустку. Вугаль –гэта быў вдавец, такі пагарэлец. Багацце вызначала – гэта будзе хлеб, еслі выцянула ляльку, то значыць, што будзешь мець дзіця да замужества, гэта таксама было не вельмі добра. Люстэрка значыла, што выйдзешь за такога прыгожага хлопца, нарцыса.
Любімая варажба ўсіх дзяўчын — гэта гаданне з люстэркам. У яго адбітку можна было ўбачыць будучага мужа. Але шмат хто баяўся, бо верылі, што люстэрка – пераход ў іншы свет, мала што можа з'явіцца.
Варажылі дзяўчыны і на вуліцы. Напрыклад, са збана з зернем выцягвалі прадметы: кола – выйдзеш за каханага, манета – за багатага. Падкідвалі лапці, у якім кірунку ўпадзе, адтуль і каханы прыйдзе. А часта варожбы прымалі форму гульні.
Касцяневіч Надзея:
Нашы прабабулі казалі, што колькі раз яны не гадалі, усе спраўджавалася заўседы. Казалі: «Да, я прысніласвайго суджанага, я яго ўбачыла ў сне». Таму яны нам даказваюць, што гэта ўсе праўда. Давайце вось пара, рыхтуйцеся да варажбы і пачынайце.
Тайны варожбаў перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Чалавек заўсёды жадае ведаць сваю будучыню. Але не трэба забываць і пра сучаснасць. Тое, што адбудзецца заўтра падуладна толькі нам самім!
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.