::
2017 - Мова Нанова — Іван Кірчук з «Троіцы» распавядае, як святкаваць Каляды [перадача]
Загаловак
Мова Нанова — Іван Кірчук з «Троіцы» распавядае, як святкаваць Каляды
Жанр
перадача
Прэвію/афіша
Пра відэа

Хто звычайна хадзіў калядаваць? Ці можна назваць беларускае традыцыйнае калядаванне маскарадам, карнавалам? Як спалучаліся ў зімовай традыцыі паганства і хрысціянства? Колькі страваў было прынята ставіць на калядны стол? Пра ўсё гэта і яшчэ шмат пра што іншае вядоўцы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка пагавораць з музыкам, этнографам, лідарам гурта «Троіца» Іванам Кірчуком.

Каляды (ад лацінскага календы – першы дзень кожнага месяца) – назва цыкла святаў, якія пачынаюцца з 24 снежня.

Этапы Калядаў:

  1. Каляда, Святы Вечар, Раство (Хрыстова) – Першая (Посная) Куцця́;
  2. Шчодры Вечар (Шчадрэ́ц), Васілле (Святы Васілля), Новы Год – Багатая Куцця
  3. Вадохрышча, Тры каралі (у каталікоў) – Трэцяя (Посная) Куцця
  4. Провады Калядаў.

Куцця́:

1) вечар напярэдадні трох вялікіх святаў: Каляды, Васілля, Вадохрышча;
2) абрадавы стол, які накрываецца ўвечары;
3) абрадавая страва, каша з ячных крупаў (рус. ячменная крупа).

Абрадавыя стравы (рус. блюда) на Куццю (12 страваў або іншая цотная колькасць): куцця, кісель, квас, узвар з сушанай садавіны, селядзец, юшка (рус. уха), поліўка (рус. похлебка), клёцкі, бліны, капуста, арэхі, печыва (рус. печенье).

Стравы на Багатую Куццю: куцця са скваркамі, кілбасы, мяса (смажанае, варанае, печанае), вяндліна (рус. ветчина).

Варажба́ – дзеянні моладзі (і часам гаспадароў), накіраваныя на тое, каб даведацца свой асабісты лёс на будучы год (замужжа і інш.), а таксама даведацца пра ўраджай і дабрабыт у гаспадарцы.

Калядава́нне – абыход з песнямі і віншаваннямі калядным гуртом вёскі вечарам напярэдадні Каляды (25 снежня / 7 студзеня). Калядаваць, каляднікі (калядоўшчыкі, калядоўнікі).

Калядкі – калядныя песні.

Традыцыйныя музычныя інструменты: дуда, бубен, ліра, дудкі, скрыпка, цымбалы, гуслі

Удзельнікі каляднага гурта: Дзед (Зорканоша – той, хто нясе Калядную Зорку), Каза, Мядзведзь, Жораў ці Бусел (рус. журавль, аист), Конь, Цыган і Цыганка, Механоша, Доктар, Салдат, Анёлы (рус. ангелы), Смерць і інш.

Пажаданні, зычэнні (рус. пожелания), віншаванні (рус. поздравления) – гаворацца калядоўшчыкамі гаспадарам на развітанне.

Батлейка – лялечнае (рус. кукольное) прадстаўленне на Каляды на рэлігійны або пабытовы сюжэт.

Дадатковыя спасылкі
Сэрыя
Аўтары
Звязаныя асобы
Звязаныя калектывы
Год публікацыі
Дакладная дата публікацыі (калі вядома)
25.12.2017
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 29.08.2019 20:52:50

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.