Ці былі вядомыя нашым продкам «партнёрскія роды»? Што такое кувада? Як вызначалі пол дзіцяці па знешнасці цяжарнай? Якія функцыі пры нараджэнні дзіцяці выконвалі павітуха і «бабка»? Для чаго рабіліся лялькі-спавівашкі? Як звычайна немаўляці абіралі імя?
Пра гэта і шмат пра што іншае распавядзе вядоўцам перадачы Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай даследчыца радзінных традыцый беларусаў, стваральніца сайта vroddom-belarus.by Святлана Аўчыннікава.
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.