::
2018 - Мова Нанова — Куцця [перадача]
Загаловак
Мова Нанова — Куцця
Жанр
перадача
Прэвію/афіша
Пра відэа

Ці звязаная назва куцці са словамі кут, покуць? На якія святы падавалі гэтую рытуальную страву? З чаго беларусы гатавалі Шчодрую куццю і чым запівалі? Чаму на Галодную куццю чакалі першых зорак і клалі салому пад абрус? Даведацца больш пра куццю і навучыцца яе гатаваць вядоўцам перадачы Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай дапаможа кухар Францішак Мятлеўскі.

Куцця –

  1. урачыстая вячэра напярэдадні Калядаў (Раства Хрыстова) і Новага года;
  2. абрадавая страва;
  3. каша з ячных круп, радзей з пшанічных зярнят, якая гатуецца на Каляды, а таксама да жалобнага стала па нябожчыку, на Дзяды, Радаўніцу і іншыя памінальныя дні.

Посная (першая, галодная, бедная, вялікая) Куцця – вячэра напярэдадні Калядаў і перад Вадохрышчам (рус. Крещение), на якую гатавалі ячную кашу з алеем або мёдам.

Багатая (тоўстая, шчодрая, скаромная) Куцця – вячэра на Новы год, на якую гатавалі ячную кашу з мясам і каўбасамі.

Дадатковыя спасылкі
Сэрыя
Аўтары
Звязаныя асобы
Звязаныя калектывы
Год публікацыі
Дакладная дата публікацыі (калі вядома)
30.12.2018
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 12.06.2020 04:11:02

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.