::
2018 - СЭТ — Вайцяшынскі музей этнаграфіі [сюжэт]
Загаловак
СЭТ — Вайцяшынскі музей этнаграфіі
Жанр
сюжэт
Працягласць
12:18
Прэвію/афіша
Аўтаматычнае прэвію
Дзе паглядзець (спасылкі)
Пра відэа

У траўні 2018 года Студэнцкае этнаграфічнае таварыства зладзіла экспедыцыю ў Бярозаўскі раён Брэсцкай вобласці. Адным з прыемных адкрыццяў стаў Музей этнаграфіі ў вёсцы Вайцяшын. Гэта добры прыклад таго, як дзякуючы адной ініцыятыўнай асобе, захавалася этнаграфічная спадчына навакольных вёсак. Дырэктар музея і заснавальніца багатай калекцыі Лідзія Іванаўна Рудзьман сама родам з гэтых мясцін, дакладна ведае гісторыю і прызначэнне кожнага экспаната ў вясковым  музеі, з яе ініцыятывы жыхары Вайцяшына разам сабралі калекцыю, якой пазайздросціць любы краязнаўчы музей.

У зборах музея прадстаўлена мноства тэкстыльных рэчаў, прыладаў працы з дрэва, металу, плеценых вырабаў з лазы, кары, саломы. Калекцыя адзення налічвае некалькі поўных строяў, андаракі, кашулі, фартушкі, хусткі. Разынкай збору, на наш погляд, з’яўляецца калекцыя абутку, якой не сустрэнеш у іншых музеях Беларусі. Вашай увазе – невялічкая відэаэкскурсія па Вайцяшынскаму этнаграфічнаму музею з цудоўным чалавекам і выдатным краязнаўцам Лідзіяй Іванаўнай Рудзьман.

Дадатковыя спасылкі
Аўтары
Звязаныя асобы
Звязаныя калектывы
Год публікацыі
Дакладная дата публікацыі (калі вядома)
27.11.2018
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 30.07.2019 19:06:43

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.