Апісанне

Серыя нарысаў "Маналог майстра" ўяўляе сабой галерэю творча-псіхалягічных партрэтаў унікальных майстроў, якія жывуць і ствараюць сёння на нашай зямлі. У кадры – майстар за справаю разважае пра рамяство, пра тое, хто такi  майстар, пра пераемнасць, пра жыццё, пра культуру, пра мінулае і будучыню.
 
Беларусь – гэта краіна, дзе амаль зніклі жывыя гістарычныя традыцыі. Сарамлівасьць у адносінах да ўласнае даўніны мае, канечне ж, і аб’ектыўныя прычыны. Рэпрэсыі датычна інтэлектуальнай эліты (у тым ліку рамесьнікаў ды прадпрымальнікаў), масавы прыезд з расейскіх правінцыяў ня самых інтэлігентных чыноўнікаў, настаўнікаў ды вайскоўцаў, імклівае перасяленьне ў гарады вялікіх масаў сельскага насельніцтва, якое суправаджалася грэблівым стаўленьнем да “дзеравенскага” і “местачковага”.
 
Індустрыялізацыя з Глябалізацыяй стварылі адмоўны вобраз ручной працы – “самадзелкі зь дзіцячага садзіку”. Характэрная рыса правінцыйнасьці – павальная цяга да “красівага” эўрарамонту, італійскай пліткі ды прочых элемэнтаў “па-багатаму”. Вынікам стала катастрафічная страта цікавасьці да старадаўніх традыцыяў і ручных уменьняў, а адпаведна і перарываньне жывых ланцужкоў пераемнасьці ў многіх рамёствах.
 
У той жа час толькі ўнікальнасьць краіны здольная ўфармаваць турыстычную прывабнасьць, якая слушна высоўваецца, за аснову рэфармаваньня і разьвіцьця эканомікі Рэспублікі Беларусь.
 
Вось чаму менавіта падобны праект, на нашу думку, здольны паспрыяць станоўчай дынаміцы ў вырашэньні згаданых праблемаў.
 
Праект ажыццяўляецца пры iнфармацыйнай падтрымцы i ў межах грамадскай культурнiцкай кампанii «Будзьма беларусамi».



Катэгорыя

цыкл відэа

Год заснавання

Год заканчэння

Звязаныя калектывы

Краіны

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 25.03.2021 01:49:46

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.