::
2018.09.04 — Гукавая мапа Беларусі. Спецпраект Natatnik, у якім кожны можа стаць суаўтарам / Нататнік (natatnik.by)
Загаловак
Гукавая мапа Беларусі. Спецпраект Natatnik, у якім кожны можа стаць суаўтарам
Спасылка
Дата публікацыі
04.09.2018
Катэгорыя
навіны
Поўны тэкст

Мы стварылі мапу, на якой Беларусь можна будзе паслухаць. Наколькі яна будзе поўнай, залежыць і ад вас таксама.

У Еўропе прынята шанаваць не толькі нацыянальныя мовы, але і іх лакальныя разнавіднасці. У Польшчы на дыялектах выходзяць перыядычныя выданні, у Нямеччыне мясцовыя словы называюць гандлёвыя маркі, у Велікабрытаніі ёсць мапа акцэнтаў усіх куткоў краіны. Беларусь на дыялекты не бяднейшая, і нам трэба вучыцца гэта ўсведамляць. Рабіць гэта найпрасцей, калі ўсё багацце – проста перад вачыма.

 

Берасцейшчыне асабліва пашансавала на разнастайнасць гаворак. Па тэрыторыі вобласці праходзіць мяжа між цэнтральнымі і паўднёва-заходнімі дыялектамі, між чыста беларускімі гаворкамі і дыялектамі пераходнага тыпу. Гэта добра адлюстравана на дыялектычных мапах, але большасці з нас колеры, ізаглосы і штрыхоўкі ні пра што не гавораць. Мову трэба чуць, каб мець пра яе ўяўленне, і дагэтуль такой магчымасці ў нас не было.

МАПА ДЫЯЛЕКТАЎ СТАРТУЕ З НАШАГА ЎЛАСНАГА АРХІВУ, ТАМУ АХОПЛІВАЕ ПАКУЛЬ МЕНАВІТА БЕРАСЦЕЙШЧЫНУ. АЛЕ ДАДАВАЦЬ ГУКІ МОЖНА ПА ЎСЁЙ КРАІНЕ І НАВАТ ПАМЕЖНЫХ ТЭРЫТОРЫЯХ, КАБ УРЭШЦЕ РЭШТ СКЛАДАЛАСЯ ПОЎНАЯ ГУКАВАЯ КАРЦІНА НАШАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ МОВЫ І ЯЕ БЛІЗКАГА АТАЧЭННЯ.

Акрамя чыста адукацыйнага значэння, гукавая мапа, мы спадзяемся, будзе месць яшчэ і навуковае. Якасныя запісы з правільна занатаванымі дадзенымі могуць дапамагчы ў працы лінгвістам, этнографам, культуролагам. Таму што мы зафіксуем не проста гукі, але і сэнсы: інфармацыю этнаграфічнага, гістарычнага, культурнага і сацыяльнага значэння. Прыклад вышэй – фрагмент аповеду з бондарам з вёскі Грушка Маларыцкага раёна Сцяпанам Коцелевым.

Але рэспандэнтамі не абавязкова павінны быць спевакі, народныя майстры або начальнікі сельсаветаў. Ваша родная бабуля з хутара на два чалавекі не менш значная крыніца для мапы. І яе аповед пра заляцанні вашага дзеда таксама каштоўны. Ці нават проста апісанне рэцэпту, па якім яна вось цяпер, на ваш прыезд, гатуе аладкі.

Інфармацыю пра фармат і пашпартныя дадзеныя запісу можна прачытаць непасрэдна на старонцы мапы.

Што ж, давайце гэта зробім. І разам паглядзім, што ў нас атрымліваецца.

 

 

 

Іна Хоміч, аўтарка праекта

СМІ
Аўтар(ы)
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 10.05.2019 10:48:46

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.