::
2018.08.21 — Ствары свой анлайн-курс! / Культура — штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Загаловак
Ствары свой анлайн-курс!
Спасылка
Дата публікацыі
21.08.2018
Катэгорыя
публіцыстыка
Поўны тэкст

Пачынаецца праект стварэння анлайн-курсаў па розных аспектах традыцыйнай культуры “Этнаакадэмія”. Арганізатары надзвычай зацікаўленны ва ўдзеле прадстаўнікоў з рэгіёнаў і заклікаюць падаваць заяўкі. Для кіраўнікоў гурткоў, выкладчыкаў, навукоўцаў гэта ўнікальная магчымасць стварыць уласны інтэрактыўны навучальны курс, папулярызаваць свой прадмет, рэгіянальную культуру, урэшце (чаму б і не?) — папіярыць сябе як спецыяліста.

Трансляцыя ведаў і навыкаў у галіне народнай культуры — справа няпростая. Зазвычай традыцыйныя рамёствы і віды мастацтва перадаюцца наўпрост ад настаўніка да вучня. На шчасце, сучасныя тэхналогіі масавых адкрытых анлайн-курсаў (Massive Open Online Course, MOOC) дазваляюць зрабіць такі кантакт не толькі асабістым, але і дыстанцыйным. Мэта праекта — дапамагчы настаўнікам стварыць свае аўтарскія курсы дадатковай адукацыі для дарослых і моладзі. І ў Сеціве яны будуць даступныя ў любым пункце планеты. Кожны чалавек зможа запісацца на ваш курс, праслухаць лекцыі, выканаць праверачныя заданні і атрымаць электронны сертыфікат аб заканчэнні з пазнакай набраных балаў.

Цягам жніўня — кастрычніка 2018 года адбудуцца здымкі, мантаж і падрыхтоўка курсаў да публікацыі ў інтэрнэт. У выніку, выкладчык атрымлівае адзняты, змантаваны і апублікаваны ў інтэрнэт відэа-курс, які зможа выкарыстоўваць надалей у сваёй працы, дазваляючы эканоміць час за кошт аўтаматычнага (цалкам ці часткова) кантроля ведаў. Прычым такі курс можа выкарыстоўвацца не толькі для дыстанцыйнага навучання, але і для студэнтаў вочных аддзяленняў, дазваляючы ім спраўдзіць свае веды.

Для выкладчыкаў прадугледжаны ганарар. Ён залежыць ад складанасці здымак, аб’ёма і якасці курса і абмяркоўваецца ў індывідуальным парадку. У рамках конкурсу будзе агулам створана 150 урокаў, згрупіраваных у асобныя курсы. Пры тым, аўтарамі 120 з іх павінны быць выкладчыкі з рэгіёнаў Беларусі (не з Мінска ці Мінскага раёна). І гэта стварае асаблівыя прэферэнцыі для прапаганды аўтэнтычнай культуры сваёй “малой радзімы”.

Заяўкі ад кандыдатаў на ўдзел у праекце будуць ацэньвацца па самых розных крытэрыях — ад навуковай і практычнай вартасці курса ды яго ўнікальнасці да фотагенічнасці і дыкцыі выкладчыка, а таксама яго харызмы. Зрэшты, не выпадае сумнявацца, што сярод нашых адмыслоўцаў у сферы народнай культуры нямала тых, хто валодае ўсімі гэтымі якасцямі.

СМІ
Аўтар(ы)
Звязаныя калектывы (гурты, установы)
Звязаныя сэрыі
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 30.04.2019 10:54:55

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.