::
2018.05.20 — Музычна-музейная ноч (фота) / Газета "Новы Час" (novychas.by)
Загаловак
Музычна-музейная ноч (фота)
Спасылка
Дата публікацыі
20.05.2018
Катэгорыя
рэпартажы
Поўны тэкст

Па ўсёй краіне 19 траўня прайшлі акцыі міжнароднай ночы музеяў. Маршрут па мінскіх імпрэзах стаўся музычным, хаця і немузычных цікавостак у праграме хапала.
Чым больш хочаш пабачыць, тым менш часу застаецца на кожную пляцоўку. Прабягаючы каля Дома Ваньковічаў, пабачыла эстрадны выступ. У Музеі Багдановіча трапіла на Кацярыну Ваданосаву з Fantasy Orchestra, а ля Купалаўскага – на Shaman Jungle, Ketri і Арацэю. Карэтны дворык каля Археалагічнага музея стаў палескім філіялам: тут выступіў гурт “Вытокі” з Дзятлавічаў, што пад Лунінцом, а Vuraj сыграў некалькі палескіх песень са свайго рэпертуару.



“Абысці чым больш” – бадай, не самая эфектыўная стратэгія ў Ноч музеяў. Лепш ужо абраць пляцоўку, што найбольш да душы, і там ужо пабыць з толкам, з расстаноўкай. Тым больш, кошт уваходу ў некаторыя музеі быў зусім не ўмоўным, што выклаікала бурлівую рэакцыю ў прэсе і сацсетках.

СМІ
Аўтар(ы)
Звязаныя калектывы (гурты, установы)
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 02.02.2019 20:35:31

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.