:: calculation
2018
Загаловак text
Канкрэтныя мэты “Вытокаў”
Спасылка embed
Дата публікацыі date
05.05.2018
Катэгорыя category
публіцыстыка
Поўны тэкст text

Мы шмат пісалі і пішам пра рэгіянальны фестываль народнай творчасці “Веснавыя колеры”, заснавальнікам якога стаў (светлая яму памяць!) колішні начальнік аддзела культуры Асіповіцкага райвыканкама Васіль Налівайка. Гэты, можна сказаць, імянны фэст займеў днямі стрыечнага брата: адкрыты фальклорны фестываль “Вытокі”. Ініцыятарам яго з'яўляецца сённяшні кіраўнік мясцовага аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына Раманчук. Цудоўны доказ пераемнасці традыцый.

“Веснавыя колеры” — з’ява шматжанравая. “Вытокі” — фэст з ярка адлюстраваным фальклорным зместам. І, што выключна важна, выйсце тых фальклорных крыніц знаходзіцца менавіта на асіповіцкай зямлі. Адсюль — і назва мерапрыемства. Наступная недругарадная акалічнасць у тым, што ўнутрыраённы фестывальны рух становіцца несупынным: у адзін год ладзяцца “Веснавыя колеры”, у другі — “Вытокі”.

Пра мэту фальклорнага фэсту распавядае дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы Асіповіцкага раёна Алена Загароўская:

— Мы вырашылі сабраць усе абрады, уласцівыя для нашай мясцовасці. Дый фальклорныя вышукі павінны набыць больш важкае гучанне. А першы адкрыты фальклорны фестываль “Вытокі” пройдзе 12 мая ў раённым цэнтры культуры і дасугу. Дакладней кажучы, трэці этап фестывальнага конкурсу ў наступную суботу будзе мець вынікам паўнамаштабны гала-канцэрт. Распавяду і пра два папярэднія этапы. Падчас першага мы праглядалі сцэнарны матэрыял, падрыхтаваны нашымі клубнікамі. А другі выкарысталі для аб’езду ўстаноў культуры раёна і адбору лепшых творчых калектываў. Мы нават не чакалі, што ўрэшце атрымаецца. Вельмі шмат праяў вуснай народнай творчасці: казкі, легенды, паданні па-майстэрску выконваюць і сталыя, і малыя. І ўвогуле, вельмі шмат матэрыялу. З’явілася магчымасць увесці намінацыі: “Фрагмент абраду”, “Вусная творчасць і спевы без акампанементу”. Песням тым па дзвесце гадоў…

Алена Уладзіміраўна дадала, што леташні год для раённай культуры быў з фальклорным ухілам. І не дарэмна. Адшуканы праявы нават такіх абрадаў, якія ў раёне і не мелі шырокага распаўсюду. Так, у вёсцы Карытнае народны ансамбль народнай песні “Сваякі” падрыхтаваў фрагмент абраду “Вялікдзень”. А народны ансамбль народнай песні “Рэчанькі” са Свіслачы здзівіў “Яблычным спасам”.

Прыкладна гадоў праз дзесяць у асіповіцкіх работнікаў культуры з’явіцца магчымасць выдаць кнігу і зняць дакументальны фільм пра абрадавае непадабенства Асіповіччыны.

СМІ app
Аўтар(ы) app
Звязаныя сэрыі app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 27.11.2018 12:26:12

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.