::
2016.05.02 — У Старым Сяле прайшоў абрад «Карагод сена» / Гомельская праўда
Загаловак
У Старым Сяле прайшоў абрад «Карагод сена»
Спасылка
Дата публікацыі
02.05.2016
Катэгорыя
навіны
Поўны тэкст

У Старым Сяле прайшоў абрад «Карагод сена» 2494 0 16:06 / 02.05.2016/ Алексей Герасименко, Людміла Мельнікава Старажытныя святы і абрады — далекія галасы мінулых эпох, якія і сення бытуюць у сялянскай мясцовасці і звязваюць кожнае новае пакаленне з вытокамі нашай культуры, як гэта, напрыклад, адбываецца ў аграгарадку Старое Сяло Веткаўскага раёна на другі дзень Вялікадня. Старасельцы збіраюцца ў карагод каля Дома культуры, дзеляцца на дзве групы і разыходзяцца па баках. Адна група ідзе на «Вялікдзень», а іншая — на «Канаплёўку». На плячах нясуць косы, граблі, вілы.Бытуе сярод сялян такое меркаванне: чыя група больш, у таго сена будзе лепшым. З песнямі «Мы на сена ідзем, мы на новае...» жанчыны праходзяць свой аграгарадок. Святочнае шэсце вяртаецца да Дома культуры, у якім дырэктар Ала Маскаленка, кіраўнік народнага фальклорнага ансамбля «Рэчанька» Антаніна Болбасава — і яго ўдзельніцы — Тамара Кірчанка,Надзея Малюшына, Клаўдзія Малюшына, Валянціна Бондар, Любоў Рачкова, Ніна Паўлючкова, Наталля Хацімцова, Ганна Медзіна ставяць вядро з зямлей. У ім «вырошчваюць хрэн». Вакол водзяць карагод і пяюць песню: «Ой, хрэн, ты мой хрэн, садавой, яравой...» Далей удзельнікі карагоду просяць кума даць хрэну. Ен гаворыць: — Не, не дам, яшчэ не вырас. Так старасельцы пяюць тры разы, пакуль «хрэн не вырас». Напрыканцыгульні зноў звяртаюцца да кума «даць хрэну»: — Кум, дай хрэну! — Бярыце хрэн, ён ужо вырас бальшы. — Раз ён вырас, то к хрэну павінна быць і мяса! — Будзе і мяса, будзе і сала, будзе і хрэн! Пасля гэтых слоў удзельнікі абраду пачынаюць спяваць народныя песні, прыпеўкі, з верай і надзеяй на добры ўраджай, на добрае сена.

Источник: http://gp.by
© Правда Гомель

СМІ
Аўтар(ы)
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.