::
2018.03.15 — Танцы пад дуды / Беларускае Радыё Рацыя (racyja.com)
Загаловак
Танцы пад дуды
Спасылка
Дата публікацыі
15.03.2018
Катэгорыя
рэпартажы
Поўны тэкст

Вось ужо восьмы сезон “Дударскі клуб” ладзіць танцы пад дуды. Апошняя з імпрэз адбылася ў менскім клубе “Грай”. Гаворыць каардынатар вечарынаў Антось Бельскі:

– У разгары восьмы сезон вечарынаў “Дударскага клуба”. Яны адбываюцца ад зімы і да канца красавіка. Вечарына прысвечана гульням і забавам. Мы робім ухіл на традыцыйныя гульні, у якія гулялі на вёсках. Гэтыя гульні былі папулярныя сярод моладзі, яны спрыяюць знаёмству хлопцаў з дзяўчатамі, што надалей спрыяе ўтварэнню параў. Сучасным маладзёнам гэта таксама цікава. Людзі прыходзяць, танцуюць, гуляюць, знаёмяцца – гэта прыемна.

На імпрэзы “Дударскага клуба” прыходзіць не толькі беларускамоўная публіка, а і ўвогуле аматары старадаўніх танцаў. Паступова яны становяцца часткай нацыянальна свядомай грамады.

СМІ
Аўтар(ы)
Звязаныя персаналіі
Звязаныя калектывы (гурты, установы)
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 04.11.2022 08:54:46

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.