::
2018.02.26 — Польская кухня ў малюнках, кніга-дэбют — не горшая за Паўла Санаева, новы раман Рублеўскай / Газета "Новы Час" (novychas.by)
Загаловак
Польская кухня ў малюнках, кніга-дэбют — не горшая за Паўла Санаева, новы раман Рублеўскай
Спасылка
Дата публікацыі
26.02.2018
Катэгорыя
публіцыстыка
Анатацыя

Яанна Фургаліньска. Польская кухня. Адчуй смак традыцый: Зірні. Згатуй. З’еш / пераклад з польскай Вольгі Гуд.

Гэтая кніга змяшчае найбольш папулярныя рэцэпты польскай традыцыйнай кухні. Яны пададзены арыгінальным спосабам — у выглядзе малюнкаў і іх тлумачэнняў. Дзякуючы гэтаму атрымаўся наглядны дапаможнік, па якім кожны зможа з лёгкасцю згатаваць смачныя стравы і тым самым дакрануцца да глыбокіх і блізкіх кулінарных традыцый Польшчы (не далёкіх і для беларусаў).

«У вулічнай апытанцы, праведзенай у адным з польскіх гарадоў, у адказ на пытанне пра тыповыя польскія стравы маладыя людзі найчасцей называлі піцу, бульбу фры, кебаб і спагеці. Падобнае ўражанне можа скласціся ў замежных турыстаў, якія беспаспяхова шукаюць у польскай правінцыі рэстаран з польскімі традыцыйнымі стравамі. Відаць, у пагоні за кулінарнай модай мы забыліся на нашу шматвяковую традыцыю», — тлумачыць ідэю кнігі Яанна Фургаліньска. Яна, дарэчы, і зрабіла ўсе малюнкі.

Прэзентацыя незвычайнай кнігі адбудзецца падчас мінскага кніжнага кірмашу 4 сакавіка а 12.00 у кавярні «Меркурый» (будынак БелЭКСПа, пр-т Пераможцаў, 14).

Да выхаду кнігі Інстытут Польскі і выдавецтва таксама абвясцілі фотаконкурс. Умовы простыя: трэба згатаваць любую страву па рэцэпце з «Польскай кухні», зрабіць фотаздымак і размясціць яго ў сацыяльных сетках (Фэйсбук, Укантакце, Інстаграм) з хаштэгам #ПакаштуйПольшчу. На фотаздымку абавязкова павінна быць прыгатаваная Вамі страва і кніга «Польская кухня», а ўсё астатняе – Ваша фантазія.

Фотаздымкі на конкурс прымаюцца да 4 красавіка, а вынікі будуць абвешчаны 5 красавіка 2018 года. Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы ад арганізатараў.

СМІ
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 12.12.2019 20:11:45

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.