::
2018.02.19 — У гомельскім філіяле Веткаўскага музея вучылі рабіць свойскае масла / Газета "Новы Час" (novychas.by)
Загаловак
У гомельскім філіяле Веткаўскага музея вучылі рабіць свойскае масла
Спасылка
Дата публікацыі
19.02.2018
Катэгорыя
навіны
Поўны тэкст
  •  
  •  

Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі цягам каляндарнага года арганізуе дужа шмат розных тэматычных імпрэзаў. Завяршэнне Масленічнага тыдня не стала выключэннем.
У музей, каб распавесці пра святкаванне масленкі, завітала супрацоўніца Акадэміі навук Алена Ляшкевіч.
— Гомельшчына як частка Палесся характэрызуецца тым, што тут на Масленку ўжо пачыналі гукаць вясну. Для гэтага рэгіёна характэрныя такія сімвалы і атрыбуты, як птушынае печыва (печыва ці булачкі ў форме птушак. — заўв. аўт.), цяганне калодкі, вясновыя спевы, масленічныя Дзяды ды спальванне пудзіла, — распавяла Алена Ляшкевіч.  
Пасля цікавай лекцыі пачаліся традыцыйныя беларускія танцы, якім сталыя наведнікі музея вучылі тых, хто прыйшоў упершыню. 

Пакуль дарослыя танчылі пад гармонік, дзеці з вялікім задавальненнем білі ў ступе масла. Яго мог паспрабаваць кожны жадаючы падчас вячэры, якую рыхтавалі самі наведнікі: хтосьці напёк ды прынёс блінцоў, хтосьці зрабіў мачанку, хтосьці — сыр і тварог. 

— Безумоўна, імпрэза атрымалася вельмі жывая, — падзялілася ўражаннямі Алена Ляшкевіч. — Файна, што гомельская супольнасць мае магчымасць часта бачыцца — філіял праводзіць свае мерапрыемствы амаль штомесяц. Гэта такая кропка прыцягнення, культурны цэнтр. І такая рэгулярнасць — даволі ўнікальная з’ява ў межах Беларусі.

СМІ
Аўтар(ы)
Звязаныя персаналіі
Звязаныя калектывы (гурты, установы)
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 27.04.2019 18:11:19

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.