::
2018.01.15 — У Ашмянскім раёне на дровы разбіраюць млын пачатку XX стагоддзя / Еўрарадыё / euroradio.fm
Загаловак
У Ашмянскім раёне на дровы разбіраюць млын пачатку XX стагоддзя
Спасылка
Дата публікацыі
15.01.2018
Катэгорыя
публіцыстыка
Поўны тэкст

У Ашмянскім раёне на дровы разбіраюць млын пачатку XX стагоддзя

АРЦЁМ МАРТЫНОВІЧ15/01/2018 - 16:52КУЛЬТУРА Падабаецца24 0 

Фота: radzima.org, Zmitser Savelyeu

Драўляны вадзяны млын паблізу Гальшан у вёсцы Нарушэўцы разбіраюць на дровы. Такое рашэнне прыняў старшыня калгасу “Гальшаны”. Пра гэта Еўрарадыё распавёў Алесь Варыкіш, дырэктар фонду “Краіна замкаў”.

Алесь Варыкіш: “Рабочы мой паведаміў, што яго пачалі разбіраць. Я пазваніў дырэктару калгаса, хацеў пагаварыць, прапанаваў гэтыя дровы. А ён мне адказаў проста: “Не дуры галаву”. Маўляў, такую задачу яму выканкам паставіў. Ёсць людзі, зацікаўленыя ў тым, каб яго забраць. У рэгіёне ён арыгінальны, вельмі прыгожа з пункту гледжання народнай архітэктуры”.

На жаль, млын не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, таму калгасу, які пачаў разбіраць млын, складана гэта забараніць згодна з законам. 

СМІ
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.