::
2017.11.17 — "Клецкі з душамі" папоўняць Дзяржспіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў / Sputnik Беларусь
Загаловак
"Клецкі з душамі" папоўняць Дзяржспіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў
Спасылка
Дата публікацыі
17.11.2017
Катэгорыя
публіцыстыка
Поўны тэкст

Першапачаткова клёцкі з'яўляліся рытуальнай стравай памінальнага стала, але з часам іх сталі гатаваць і ў выхадныя дні, калі збіраецца ўся сям'я.

МІНСК, 17 ліс — Sputnik. Традыцыйная страва Віцебскай вобласці "Клецкі з душамі" папоўніць Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.

"Клецкі з душамі" — страва, распаўсюджаная на захадзе Віцебскай вобласці: у Лепельскім, Докшыцкім, Ушацкім, Глыбоцкім, Пастаўскім, Шаркаўшчынскім, Браслаўскім, Мёрскім, Верхнядзвінскім, Чашніцкім раёнах.

© SPUTNIK / СЕРГЕЙ ЛЕСКЕТЬБортніцтва Палесся атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

Многія жыхары вобласці захоўваюць пра яе веды — тэхналогію падрыхтоўкі, рэцэптуру, карыстаюцца імі на практыцы. Страва існуе ў жыцці гараджан і вяскоўцаў.

Асноўны кампанент — традыцыйная для беларускай сельскай гаспадаркі бульба. Назва страва атрымала ад начыння, якая змяшчаецца ў сярэдзіну клёцкі і называецца "душой".

Першапачаткова клёцкі з'яўляліся рытуальнай стравай памінальнага стала, але з часам іх сталі гатаваць і ў выхадныя дні, калі збіраецца ўся сям'я.

Акрамя бульбы для прыгатавання клёцак неабходныя мука, лук, заправа, для начыння выкарыстоўваюцца сала, мяса, фарш, грыбы або хатняя каўбаса.

© SPUTNIK/ ЛАРЫСА МЯТЛЕЎСКАЯКухня нашых продкаў: каперсы з капуцынаў і дзікія качкі з белым соусам

 

Працэс прыгатавання клёцак патрабуе пэўных навыкаў. Бульбяную масу, нацёртую на дробнай тарцы, адціскаюць. Пасля таго, як вада адстаіцца, яе зліваюць, а атрымаўшыся крухмал збіраюць і кладуць у дранку, соляць, дадаюць крыху мукі, замешваюць. У начынне кладуць кмен, соль, цыбулю. Начынне закладваюць у дранку, фармуюць клёцкі і вараць у кіпячай вадзе.

Практыка падрыхтоўкі гэтай стравы не перарывалася, што звязана з яе трывалым замацаваннем у мясцовай сістэме харчавання і досыць простай рэцэптурай, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне ў сем'ях, выкарыстоўваецца ў пунктах грамадскага харчавання.

Эксперты лічаць, што ўключэнне ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі стравы "Клецкі з душамі" дазволіць развіваць нацыянальную кухню, яе традыцыі.



Читать дальше: https://bel.sputnik.by/heritage/20171117/1031999793/klecki-z-dushami-papounyac-dzyarzhspis-gistoryka-kulturnyh-kashtounascyau.html

СМІ
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 25.06.2019 02:23:45

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.