::
2017.12.26 — Як каза ў Крэва калядавала / Sputnik Беларусь
Загаловак
Як каза ў Крэва калядавала
Спасылка
Дата публікацыі
26.12.2017
Катэгорыя
рэпартажы
Поўны тэкст

Калядоўшчыкі ходзяць з абраднымі песнямі ад хаты да хаты і за свае забавы просяць пачастункі. Глядзіце фотастужку Sputnik, як прайшлі Каляды ў старажытным мястэчку.

Калядаванне — адзін са старажытных абрадаў беларусаў. З паганскіх часоў Каляды захаваліся як свята зімовага сонцастаяння і нараджэння новага сонца. Зараз цыкл калядных святаў адзначаюць у розных рэгіёнах з 25 чысла ў каталікоў, заканчваюцца яны абрадам "Каляда на Дуба" 21 студзеня ў Бярозаўскім раёне.

© SPUTNIK / МАРИНА СЕРЕБРЯКОВА"Каляды" у Дудутках: танцы і забавы ад душы12

 

Калядоўшчыкі ходзяць з абраднымі песнямі ад хаты да хаты і за свае забавы просяць пачастункі. Асноўнымі персанажамі калядавання з'яўляюцца: каза, мядзведзь, чорт, журавель, часам салдат або цар, цыган і яўрэй. Калядоўшчыкаў нельга не прыняць. Трэба абавязкова запрасіць за стол і пачаставаць усім, чым багаты, тады і багацце будзе весціся.

Кожны персанаж грае сваю ролю. Напрыклад, каза заўсёды падае пасля танцаў ля ног гаспадара дома, і яе трэба залагоджваць, адпойваць "святой вадой", даць скрылячку сала і па абаранке на рогі. Мядзведзь-навуковец, з самой смаргонскай акадэміі, умее з чортам змагацца і грымасы розныя рабіць. Яўрэй эксперт па прысмаках, калі што "дрэнна" прыгатавана, усё забірае сабе.



Читать дальше: https://bel.sputnik.by/photo/20171226/1032717981/yak-kaza-u-krehva-kalyadavala.html

СМІ
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.08.2019 03:54:31

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.