::
2018.01.20 — Фатограф-аматар з Заходняй Беларусі і супярэчлівае жыццё паваеннага СССР / Газета "Новы Час" (novychas.by)
Загаловак
Фатограф-аматар з Заходняй Беларусі і супярэчлівае жыццё паваеннага СССР
Спасылка
Дата публікацыі
20.01.2018
Катэгорыя
навіны
Поўны тэкст
  •  
  •  

У галерэі TUT.BY намаганнямі Міколы Таранды і яго сяброў адкрылася фотавыстава ягонага дзядзі Пятра Таранды, які пражыў насычанае, поўнае прыгодаў жыццё.
Пётр Таранда, які паходзіць з вёскі Зарытава Ляхавіцкага раёна, пры паляках працаваў інструктарам па радыёфікацыі, пры Саветах быў памочнікам машыніста, папрасіўся на фронт і стаў кулямётчыкам, працаваў на лесанарыхтоўцы ў Сібіры, будаваў чыгунку каля горада Серова, за скрадзены мех мукі апынуўся у лагеры. Калі быў вызвалены праз два з паловай года па амністыі, вярнуўся на Радзіму, ажаніўся і ўладкаваўся на Баранавіцкую швейную фабрыку. З гэтай пары і пачаў займацца фатаграфіяй. Ягоная калекцыя фотаздымкаў 50-60-х гадоў мінулага стагоддзя налічвае каля тысячы здымкаў.


На фотаздымках, што экспануюцца ў галерэі, з дапамогай пераважна партрэтнага жанру адлюстравана грамадскае, асабістае жыццё і побыт работнікаў фабрыкі, жыхароў бліжэйшых вёсак. Выступоўцы адзначалі, што фатограф у сваіх працах здолеў адлюстраваць глыбіню і супярэчнасць пасляваеннага часу. Зрэшты, ці так гэта, можна пераканацца на ўласныя вочы. Экспазіцыя адчынена да 16 лютага.

СМІ
Аўтар(ы)
Звязаныя персаналіі
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.