::
2016.01.14 — Фальклорна-этнаграфічны фестываль “Брацкая свяча” завяршае сваю працу / Медиа-Полесье / http://media-polesye.by
Загаловак
Фальклорна-этнаграфічны фестываль “Брацкая свяча” завяршае сваю працу
Спасылка
Дата публікацыі
14.01.2016
Катэгорыя
рэпартажы
Поўны тэкст

Фальклорна-этнаграфічны фестываль “Брацкая свяча” завяршае сваю працу

14 января 2016 | 09:13 Общество Наталля Базар, Медыя-Палессе

Фальклорна-этнаграфічны фестываль “Брацкая свяча” на Століншчыне падышоў да свайго завяршэння. Гэты фестываль на Столінскім Палессі праходзіць упершыню.

Напярэдадні адзначэння Старога Новага года невялікая палеская вёсачка Лука на некалькі дзён  напоўнілася фестывальным настроем. Праходзіць “Брацкая свяча” па благаслаўленні архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Стэфана.

Настаяцель храма ў гонар Святой Тройцы ў вёсцы Гарадная айцец Віктар (вёска Лука адносіцца да Гараднянскага прыхода) звярнуўся да прысутных словамі: “Я рад сардэчна ўсіх тут вітаць, рады магчымасці павіншаваць усіх Вас са светлым святам Божага Нараджэння, і вельмі рады гэтай падзеі, якая ў нас тут адбываецца”.

Настаяцель храма ў гонар Святой Троіцы ў вёсцы Гарадная айцец Віктар

Айцец Віктар распавёў, што традыцыя брацкай свячы пры царкве ў Гарадной была заўжды: “Гэтыя свечы існавалі заўжды, з любоўю да Госпада прыхажане ахвяравалі іх храму, традыцыйна свтавілі на навалецце. У асабліва ўрачыстыя моманты богаслужэння іх запальвалі”. Святар расказаў, што папярэднічала ўзнікненню гэтага фестываля. “Праходзіў у Гарадной адзін з пленэрў мастацтва ганчарнага, чалавек з Мінска заўважыў гэту свячу, пацікавіўся яе гісторыяй. Пазней з Мінска прыехала група са Свята-Елісавецінскага  манастыра – здымачная група  праваслаўнай студыі імя Святога Іаана Воіна. У 2011 годзе, якраз перад навагоднімі святамі, яны здымалі фільм пра Брацкую свячу. Гэты фільм быў прадстаўлены грамадскасці на Маскоўскім міжнародным  фестывалі праваслаўнай культуры “Раданеж” у 2014 годзе. На ім фільм заняў першае месца ў намінацыі “Лепшы праваслаўны фільм”. Як пазней адзначыў адзін з крытыкаў гэтага фестывалю, у фільме людзі змаглі судакрануцца з ісцінай, з тым першым народным праваслаўем, прыродным, якое захавалася ў душы. Гэта высокая прэмія дазволіла нам больш поўна распавесці аб такой праваслаўна традыцыі”. Айцец Віктар дадаў, што і людзі духоўныя, і тыя, хто  станоўча адносіцца да культурнай традыцыі свайго народа, свята шануе такую спадчыну: “Мы хацелі б каб аб гэтай традыцыі стала вядома, каб больш папулярным станавіўся абрад, больш духоўным станавіўся наш народ і свет, каб мы больш духоўна аб’ядналіся”.

Палешукі

Падтрымаў фальклорна-этнаграфічны фестываль “Брацкая свяча” Столінскі райвыканкам. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Столінскага райвыканкама Васіль Заруба ў сваім звароце да лукенцаў і гасцей фестывалю адзначыў, што “Брацкая свяча” аб’ядноўвае людзей, а традыцыя, якая працягваецца сёння, цесна пераплецена з сучасным жыццём.

Васіль Заруба віншуе прысутных са святам

“Многія нашыя навукоўцы шмат уклалі не толькі ў даследаванне гэтых звычаяў і абрадаў, а таксама давялі гэта да моладзі, да дзетак, каб людзі маглі не проста сустракацца, а быць аб’яднанымі ў веры, – адзначыў Васіль Заруба. – Спадзяёмся, што ўсе звычаі і абрады, якія былі ў нас на Століншчыне і перадаваліся з пакалення і ў пакаленне, захаваюцца: тое, што было раней, не горшае за тое, што ёсць сёння. А галоўнае сёння – духоўнасць чалавека, якая захоўваецца нашымі людзьмі і залежыць ад нас. Гэта традыцыя вырабу Брацкай свячы, якую людзі захавалі і падтрымліваюць, няхай заўсёды будзе”.  Васіль Заруба пажадаў прысутным моцнага здароўя, парадку ў сем’ях і ў душах і дадаў: “Галоўнае, каб мерапрыемства стала традыцыйным для гэтай маленькай вёсачкі, і каб з кожным разам яно аб’ядноўвала большую колькасць людзей”.

Адзін са старэйшых жыхароў вёскі – 90-гадовы Іван Канстанцінавіч Гембіцкі

Канцэртная праграма ў вясковым Доме культуры доўжылася не адну гадзіну. На фестывальнай сцэне на працягу ўсяго фальклорна-этнаграфічнага фестывалю выступілі ўдзельнікі народнага ансамбля народной музыкі «Вятліца» СШ №2 г.Століна,  ансамбля “Дочкі сонца” з г.Ікшкіле (Латвія), выступалі школьнікі, удзельнікі творчых калектываў Століншчыны, госці фестывалю.

Ансамбль “Дочкі сонца” з г.Ікшкіле (Латвія) на свяце ў Луцэ

Гледачы падпявалі артыстам

Стараста вёскі Нікіфар Мацук і госця фестывалю з Гомельшчыны Настасся Някрасава

Кіраўнік гурта “Гурай” (г.Мінск) Сяргей Доўгушак па дарозе на “Конікі” завітаў у Луку, дзе выканаў песню з рэпертуару свайго калектыву

У сераду, 13 студзеня, братчыкі з Лукі зрабілі з воску Брацкую свячу ў прысутнасці вяскоўцаў і ўдзельнікаў фестывалю. Непасрэдна аб працэсе вырабу свячы чытайце на Медыя-Палессі ў бліжэйшы час.

Братчыкі робяць Брацкую свячу

Усяго за час работы фальклорна-этнаграфічнага фестывалю “Брацкая свяча” зроблены тры Брацкія свячы.

СМІ
Аўтар(ы)
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 15.11.2019 10:55:27

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.