::
2018.01.16 — Дзед і Баба альбо, як прайшоў абрад Шчадрэц ці "козлікі" / Sputnik Беларусь
Загаловак
Дзед і Баба альбо, як прайшоў абрад Шчадрэц ці "козлікі"
Спасылка
Дата публікацыі
16.01.2018
Катэгорыя
рэпартажы
Поўны тэкст

Дзед і Баба альбо, як прайшоў абрад Шчадрэц ці "козлікі"

11:32 16.01.2018(абноўлена 11:35 16.01.2018)Атрымаць кароткую спасылку19240

НАВІНЫ

Усе навіны

© SPUTNIK / СЕРГЕЙ ЛЕСКЕТЬПевень павінен выбраць дзяўчыну, якая першай абярэцца шлюбам у наступным годзе

Галоўнымі персанажамі ў гэтым абрадзе і адметнымі ад усіх іншых у Беларусі з’яўляецца Дзед і Баба. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як захоўваюць традыцыі на Салігоршчыне.

Абрад Шчадрэц альбо як кажуць мясцовыя "козлікі" ў такім выглядзе захаваўся толькі ў двух вёсках Салігорскага раёна: Восава і Рог. На сённяшні дзень у вёсцы Рог засталося крыху болей за чатыры хаты жыхароў, таму асноўнае святкаванне адбываецца ў Восаве.

© SPUTNIK / СЕРГЕЙ ЛЕСКЕТЬКаляды на Палессі: "Дзе каза ходзе - там жыта родзе"21

 

На пачатку ўсе збіраюцца ў мясцовым доме культуры на рэпетыцыю абраду. Тут мясцовыя і турысты бачуць пастановачны абрад такім, як ён бытаваў тут спрадвеку.

Затым маладыя дзяўчаты ідуць варажыць. Кожная насыпае па жменьцы зернейка, а гаспадар выпускае пеўня — да чыёй жменькі певень найперш падыйдзе — тая дзяўчына й першая замуж пойдзе ў гэтым годзе.

Галоўнымі персанажамі ў гэтым абрадзе і адметнымі ад усіх іншых у Беларусі з'яўляецца Дзед і Баба. У Дзеда адмысловы берасцяны "шлем-маска". Зайшоўшы ў хату дзед найперш грукае ў столю і пытаецца дзе скарб схаваны. За тое яго задабрываюць грашыма. Баба засявае ў хаце зерне — што сімвалізуе ўрадлівасць і пладавітасць.

Сёлета следам за дзедам ішлі жанчыны з мясцовага хора: неслі Казу і Коніка, Жураўля, цыганка намагалася паваражыць. Кожнаму персанажу адведзена свая роля і свой пачастунак ад гаспадароў. Казу частавалі калбасой і бутэлькай, коніку і жураўліку меней шанцавала — часцей за ўсё іх чакала рэшата аўса і вада ў гарлачыку.



Читать дальше: https://bel.sputnik.by/photo/20180116/1033056578/dzed-i-baba-albo-yak-prajshou-abrad-shchadrehc-ci-kozliki.html

СМІ
Аўтар(ы)
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 28.06.2019 10:05:37

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.