::
2018.01.14 — “Конікі”. Як гарадчукі працягваюць традыцыі продкаў / Медиа-Полесье / http://media-polesye.by
Загаловак
“Конікі”. Як гарадчукі працягваюць традыцыі продкаў
Спасылка
Дата публікацыі
14.01.2018
Катэгорыя
рэпартажы
Поўны тэкст

“Конікі”. Як гарадчукі працягваюць традыцыі продкаў 

14 января 2018 | 14:27 Культура Наталля Базар, Медиа-Полесье

Больш стагоддзя таму ў горадзе на беразе Гарыні з’явілася традыцыя, якая захоўваецца мясцовымі жыхарамі і да гэтага часу. 

Конік і коннік – галоўныя персанажы свята

Народнае свята “Конікі” аб’ядноўвае дзяцей і дарослых, гарадчукоў і гасцей горада, якія з кожным годам усё часцей прыязджаюць 13 студзеня ў Давыд-Гарадок, каб дакрануцца да гэтага звычаю, акунуцца ў атмасферу непаўторнага і шчодрага давыд-гарадоцкага зімовага вечара.

Шчадроўнікі віншуюць гарадчукоў са святам прама на падворку гасцінных гаспадароў

Дзеці, дарослыя ходзяць ад хаты да хаты, каб павіншаваць усіх гарадчукоў. Калі падыходзяць да хаты, пытаюцца, ці можна шчадраваць. Першым да акна падыходзіць конік, за ім – усе астатнія ўдзельнікі гурта. Так пачынаецца віншаванне, якое суправаджаецца песнямі. Конік падае (але цяпер не заўжды), а астатнія шчадравальнікі просяць гаспадароў, каб тыя што-небудзь падарылі. Калі раней больш за ўсё гэта былі розныя пачастункі, то цяпер часцей адорваюць грашыма.

Гарадчукі, як мужчына ў цэнтры здымка, радуюцца прыходу шчадравальнікаў

Шэсце касцюміраваных груп, тэатралізаваны пралог, выступленне фальклорных калектываў,  святочная праграма для дзяцей, атракцыёны, дыскатэка, гандлёвыя рады, віншаванні ад кіраўніцтва горада за навагодняе афармленне будынкаў арганізацый, прыватных дамоў – чаго толькі не было ў гэты шчодры вечар у Давыд-Гарадку!

Многія аўтамабілі касцюміраваныя групы спынялі, а пасля выслухвання пажаданняў і атрымання пачастунка, адпускалі

У гарадскім парку разгарнулася культурная праграма. Жыхары горада і госці свята фатаграфаваліся са шчадравальнікамі, а тыя з задавальненнем пазіравалі перад фотакамерамі. Варта адзначыць, што маскі, зробленыя сваімі рукамі, людзі захоўваюць, да свята іх рамантуюць, аднаўляюць. Аднак цяпер людзі часцей сталі набываць маскі, зробленыя на фабрыках. 

Прычым, на змену традыцыйным маскам (Дзед, Баба, Казёл, Баран, Бык, Бусел, Чорт, Воўк, Мядзведзь, Смерць, Скарбнік) прыходзяць нетрадыцыйныя (Малпа, Шрэк і г.д.). З-за гэтага ўзнікае пагроза для захавання “Конікаў” у будучым як народнага свята.

На сцэне разгарнулася святочная праграма

Арганізатары падрыхтавалі забаўляльную праграму для дзяцей

У народным свяце “Конікі” прынялі ўдзел не толькі давыд-гарадоцкія групы конікаў, але і фальклорныя калектывы Століншчыны, і калектывы, што прыехалі з другіх раёнаў спецыяльна на народнае свята ў Давыд-Гарадок.

Удзельнікі свята з задавальненнем пазіравалі перад фотакамерамі

І малыя, і старыя прыйшлі паглядзець на касцюмы

На жаль, зробленыя сваімі рукамі маскі, касцюмы (як гэтыя на фотаздымку!) паступова замяняюцца купленымі

Бяроза

Да сустрэчы “Конікі”, праз год!

У час выступлення на галоўнай пляцоўцы ў гарадскім парку, старшыня Давыд-Гарадокскага гарвыканкама Вячаслаў Стаднік адзначыў, што за ўнікальнасць і непаўторнасць гэтага народнага свята “Конікі”  вартыя таго, каб быць уключанымі ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Тут можна ўбачыць, святкаванне 100-годдзя “Конікаў” у 2016 годзе.

СМІ
Аўтар(ы)
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 25.08.2021 01:17:59

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.