Лэйбл Crivia Records выдаў дэбютны альбом беларускага гурта Osterweg. Праект арыентаваны на эмбіэнтнае фолкавае гучанне, але не прэтэндуе на аўтэнтычнасць, сярэднявечнасць і кананічнасць.
— Музыка для тых, хто любіць бой маршавых барабанаў. Музыка для тых, хто любіць гул дудаў і перадсмяротныя крыкі ворагаў, — сапраўдны крыўскі фолк, ваяўнічы, суворы, халодны, нібы сталь клінка, — гаворыцца ў апісанні альбому на сайце Crivia Records.
У альбом увайшлі дзесяць трэкаў, сярод іх — кавэр на кампазыцыю Burzum («Chiodaŭ Płač«), новае прачытанне сярэднявечных «танцаў смерці» («Skoki Śmierci») і беларуская версыя нэафолк-гімну «Wir Rufen Deine Wölfe» («Tvajoch Vaŭkoŭ My kličam»), запісанага разам з магілёўскім праектам Pragnavit. Мастэрынгам альбому займаўся Данатас Белькаўскас (DONIS).
Кампакт-дыск выдадзены ў трох варыянтах выкання і ўяўляе сабой ціснены фольгай digi sleeve, да якога дададзеныя постэр з тэкстамі песень і дзве каляровыя паштоўкі. Рэліз можна замовіць на сайце stigmata.name.
Праект Osterweg дэбютаваў з кампазіцыяй «Танец вайны», выдадзенай на адным са зборнікаў у 2011 годзе. Апошнія тры гады гурт вёў даволі актыўную канцэртную дзейнасць, паралельна ведучы працу над дэбютным альбомам. Па словах музыкаў, іх кампазіцыі — гэта ўласнае бачанне пэўных гістарычных падзей, духоўных і сакральных аспектаў.
Вячаслаў Радыёнаў, Ultra-Music
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.