::
2014.12.04 — У Добрушскім раёне згарэла царква / Polskie Radio
Загаловак
У Добрушскім раёне згарэла царква
Спасылка
Дата публікацыі
04.12.2014
Катэгорыя
навіны
Поўны тэкст

У Добрушскім раёне згарэла царква

04.12.2014 10:06 Мяркуецца, што былі парушаныя правілы эксплюатацыі пячнога ацяпленьня.

У вёсцы Старасельле Добрушскага раёна ў Храме Сьвяціцеля Мікалая Цудатворцы адбыўся пажар. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях Беларусі.

Бліжэйшае падразьдзяленьне МНС прыбыла да месца выкліку на працягу пяці хвілін. Адкрытым полымем гарэў дах будынка храма - драўлянай, абкладзенай цэглай пабудовы 1964 году.

У момант ўзьнікненьня пажару ў храме людзей не было. Ранішняя служба не праводзілася, а царква была адкрыта.

Пажар ліквідаваны на працягу гадзіны. Агнём зьнішчаны дах, стольнае перакрыцьце храма, царкоўныя рэчы (абразы, іканастас, алтар).

Прычына пажару высьвятляецца. Мяркуецца, што былі парушаныя правілы эксплюатацыі пячнога ацяпленьня.

дг

СМІ
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 25.08.2019 18:20:57

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.