::
2017.06.11 — «Жвавы карчмар»: інтэрвенцыя ў гарадскую прастору (фота, відэа) / Газета "Новы Час" (novychas.by)
Загаловак
«Жвавы карчмар»: інтэрвенцыя ў гарадскую прастору (фота, відэа)
Спасылка
Дата публікацыі
11.06.2017
Катэгорыя
рэпартажы
Поўны тэкст

Падчас гарадскіх гулянняў 10 чэрвеня у раёне Нямігі выступіў гурт «Жвавы карчмар», які ладзіць танцавальныя вечарыны, разлічаныя адначасова і на спрактыкаваных, і на зусім недасведчаных. Усіх ахвочых вучаць танцам ды гульням літаральна за адну хвіліну. Выступ на Нямізе быў заяўлены на 14.00, але...

 

 

Гурт складаецца з выпускнікоў Універсітэта культуры і мастацтваў, якія цікавяцца беларускай традыцыйнай культурай не толькі ў аўдыторыях alma mater. “Жвавы карчмар” ладзіць танцавальныя вечарыны, разлічаныя адначасова і на спрактыкаваных, і на зусім недасведчаных танцораў. Усіх ахвочых вучаць танцам ды гульням літаральна за адну хвіліну. Удзельнікі гурта паралельна занятыя ў іншых музычных праектах самых розных стыляў, і кожны прыносіць у гучанне “Жвавага карчмара” нешта асабістае.

 

 

 

 

 

 

 

 



 

Выступ на Нямізе быў заяўлены на 14.00, але нават бліжэй да трэцяй гадзіны ніяк не пачынаўся, на сцэне гарэзліва дурэў акардэаніст, выконваючы “Хава-Нагілу” і каверы на NIRVANA. Падтанцоўвалі дзеці, журчэў фантан — ідылія, ды і толькі. Дзеці апынуліся сапраўднымі фанатамі музыкі: так жа аддана  танчылі і пад “Жвавага карчмара”.

 


 

Гурт адыграў залаты сэт танцаў, добра вядомых заўзятым наведвальнікам танцавальных вечарын, але трохі і здзівіў: памагаты, апрануты, як і музыкі, у традыцыйны строй, паказаў малавядомы варыянт танца “Сямёнаўна”. Потым аказалася, што “Жвавы карчмар” мае сваю “фірменную” польку, аднайменную.

 

 

Весела прайшла гульня “Явар”. Падчас яе 2 чалавекі, трымаючыся за рукі, стаяць “брамкай”, а пад іх рукамі прабягае ланцужок танцораў, пакуль гучыць прыгаворка “Явар, яваровы людзі, што вы тут рабілі…” Калі прыказка канчаецца, “брамку” з рук апускаюць, і тыя, хто трапіў “у пастку”, таксама становяцца брамкай. У гульні ўдзельнічалі дзеці, таму некаторыя брамкі былі даволі нізкія. Весела было назіраць, як дарослыя спрабуюць праз іх прабрацца. У канцы “злавілі” ўсіх, акрамя самых жвавых двух пераможцаў.

 

 


 

Канечне, падтрымаць музыкаў прыйшлі некалькі танцораў, што ўжо наведвалі іх вечарыны. Але далучаліся і проста мінакі, прывабленыя танцамі, гукамі дуд, скрыпкі і барабана. Атрымалася ўдалая інтэрвенцыя беларускай традыцыі ў гарадскую прастору.

 

 

 

 

 

 

Фота і відэа Алены Ляшкевіч

СМІ
Аўтар(ы)
Звязаныя калектывы (гурты, установы)
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 26.09.2019 20:51:20

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.