::
2017.10.26 — Пяці элементам НКС нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці / Інвентар НКС / livingheritage.by
Загаловак
Пяці элементам НКС нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Спасылка
Дата публікацыі
26.10.2017
Катэгорыя
навіны
Поўны тэкст

Пяці элементам НКС нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусьад 12 кастрычніка 2017 г. № 66 «Аб наданні статусу і катэгорыі гісторыка-культурнай каштоўнасці» нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці  наступным нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека:

Традыцыя шанавання валуна «Нявесцін камень» у Ашмянскім раёне 

  • вёскі Агароднікі, Навасёлкі, Кракоўка, Баруны, г. Ашмяны

Веды і навыкі па вырабу традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне

  • вёскі Мацвееўцы, Маісеевічы, Новая Ятвезь, г.п. Краснасельскі

Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне. Каляндарна-абрадавае печыва 

  • вёскі Навасёлкі, Новікі, Паўлава, Прырэчча

Традыцыя вырабу саламяных павукоў у Быхаўскім раёне 

  • вёскі Гадылёва, Грудзінаўка, Баркалабава, Няраж, Кузькавічы, Рыжкаўка, г. Быхаў

Ігрышча «Катя пячы» (абрадавая гульня) у аг. Скірмантава Дзяржынскага раёна

Віншуем мясцовыя супольнасці, творчычыя калектывы, спецыялістаў устаноў культуры і адукацыі з наданнем ганаровага статусу адметным праявам мясцовай культурнай спадчыны!

У раздзеле «Публікацыі» змешчаны абноўлены Спіс элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (23.11.2004 – 12.10.2017)

СМІ
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 04.03.2021 16:15:47

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.