Адным са станоўчых вынікаў прыняцця Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры з’яўляецца паскарэнне працэсу ўключэння ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь аб’ектаў матэрыяльнай і элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Рашэнне аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці цяпер прымае не Савет Міністраў, а Міністэрства культуры на падставе рашэння Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ў адпаведнасці з п. 13 арт. 93 Кодэкса аб культуры.
Пасяджэнне Рады, якое адбылося 15 лістапада, было поўнасцю прысвечана разгляду прапаноў аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Па ўсіх трох прапановах было прынята станоўчае рашэнне. Літаральна праз тыдзень прынята Пастанова Міністэрства культуры ад23 лістапада 2017 г. № 72 «Аб наданні статусу і катэгорыі гісторыка-культурнай каштоўнасці». Усім тром элементам нададзена катэгорыя «А» – гісторыка-культурных каштоўнасцей, поўная аўтэнтычнасць і дакладнасць якіх безумоўныя і нязменныя ў адпаведнасці з п. 3.1 арт. 96 Кодэкса аб культуры. Такім чынам ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у лістападзе ўключаны два элементы НКС з Віцебшчыны:
Традыцыя вяселля са звычаямі ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці
Спецыялісты ўстаноў культуры, удзельнікі фальклорных клубаў і калектываў больш двух год рыхтавалі намінацыйныя матэрыялы, рупліва даследуючы традыцыі сваёй вобласці. Прадстаўляла нематэрыяльную спадчыну Віцебшчыны на пасяджэнні Рады ў Міністэрстве культуры дэлегацыя ў наступным складзе:
Кацярына Пятроўна Лабука – дырэктар ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”,
Надзея Васільеўна Уліновіч – вядучы метадыст па этнаграфіі і фальклору ДУ “Віцебскі АМЦНТ”,
Алена Іванаўна Барадзейка – намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лепельскага райвыканкама,
Людміла Аляксееўна Дударава – начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дубровенскага райвыканкама,
Таццяна Уладзіміраўна Гарзуева – загадчык аддзела народнай творчасці раённага Дома культуры ДУК “Раённы цэнтр народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Дубровенскага раёна”, дакладчык па тэме: «Традыцыйныя вясельныя звычаі Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці»,
Удзельнікі народнага фальклорнага калектыву “КУДЗЕЛІЦА” ДУК “Раённы цэнтр народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Дубровенскага раёна”,
Шкіранда Вольга Уладзіміраўна – метадыст ДУК “Лепельскі раённы Дом культуры”, дакладчык па тэме: «Традыцыйная страва «Клёцкі з “душамі”» Віцебскай вобласці»,
Удзельнікі клуба нацыянальнай кухні, гульні і фальклору “СТАЙСКІЯ ПРЫСМАКІ” Стайскага СДК ДУК “Лепельскі РДК”.
Экспертамі па вясельных звычаях выступілі Кухаронак Таццяна Іванаўна, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела нарадазнаўства і Валодзіна Таццяна Васільеўна, доктар філалагічных навук, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; па традыцыйнай кухні Віцебшчыны – Тадэвуш Антонавіч Навагродскі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў БДУ.
У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у лістападзе ўключаны ўжо чацьвёрты элемент НКС, які захоўваецца на тэрыторыі Лельчцыцкага раёна. На гэты раз прадстаўлены промсел, які быў распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі Беларусі, а сёння захоўваецца на асобных тэрыторыях краіны:
Лясное бортніцтва Беларусі на прыкладзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці
Намінацыю рыхтавала цэлая каманда спецыялістаў, грамадскіх актывістаў, спадчынных бортнікаў і іх пераемнікаў:
Восіпаў Іван Дзмітрыевіч – пераемнік традыцыі бортніцтва, магістр эканамічных навук, сябра Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, старшыня прыватнай установы “Братэрства босых бортнікаў”, дакладчык па тэме: «Лясное бортніцтва Беларусі»,
Гамзовіч Рэгіна Станіславаўна – журналіст, грамадскі актывіст і эксперт у сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны,
Сташкевіч Ала Барысаўна – дырэктар фонда “Культурная спадчына і сучаснасць”, міжнародны эксперт у сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны,
Флёрка Міхаіл Рыгоравіч – бортнік, ляснік-трактарыст Сіманіцкага лясніцтва Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці,
Берусь Вячаслаў Рыгоравіч – дырэктар Мілашавіцкага лясгаса Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці,
Лісіцкая Галіна Аляксееўна – галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лельчыцкага райвыканкама.
Экспертам выступіў Яўген Міхайлавіч Сахута – доктар мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці
Традыцыя ляснога бортніцтва, якая падтрымліваецца таксама ў Польшчы, будзе прапанавана ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ў складзе мультынацыянальнай намінацыі.
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.