::
2016.06.19 — Ваджэнне Куста ў в. Меркулавічы Чачэрскага р. 19 чэрвеня 2016 г. / Інвентар НКС / livingheritage.by
Загаловак
Ваджэнне Куста ў в. Меркулавічы Чачэрскага р. 19 чэрвеня 2016 г.
Спасылка
Дата публікацыі
19.06.2016
Катэгорыя
рэпартажы
Поўны тэкст

19 чэрвеня, на першы дзень Троіцы, у Меркулавічах Чачэрскага раёна вадзілі Куста. На маладую дзяўчыну, якая сёлета скончыла школу, навязалі зеляніны столькі, што ісці яна магла толькі з дапамогай сяброўкі. Зрабілі вялікі вянок, які неслі за кустом асобна. Вядучы куста па вёсцы, зайшлі паспяваць на падворак, дзе гаспадары вынеслі на вуліцу стол і падрыхтавалі пачастунак. Вялікі вянок пусцілі на ваду. Потым куміліся: прасілі адно ў аднаго прабачэння, цалаваліся тры разы праз вянок, зняты з галавы, праходзілі за рукі пад звязанымі бярозкамі.

У Меркулавічах амаль не засталося мясцовых старажылаў, якія б добра памяталі, як вадзілі Куст даўней. Абрад адноўлены дзякуючы работнікам культуры, якія паспелі апытаць носьбітаў традыцый, што ўжо памерлі. Жыхары Меркулавічаў узгадваюць абыход вёскі з Кустом, але не памятаюць кумлення і кідання на ваду вялікага вянка.

Алена Ляшкевіч


Фотасправаздача:  Ваджэнне Куста ў в. Меркулавічы Чачэрскага р. 19 чэрвеня 2016 г.

СМІ
Аўтар(ы)
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.02.2021 17:04:02

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.