:: calculation
2011
Загаловак text
У тураўскіх крыжоў з’явіліся браты?
Спасылка embed
Дата публікацыі date
26.08.2011
Катэгорыя category
рэпартажы
Поўны тэкст text

У тураўскіх крыжоў з’явіліся браты?

26 августа 2011 в 11:15
Людмила МИНКЕВИЧ, Народная газета

Прызнацца, я была заінтрыгавана, калі, патэлефанаваўшы ва Ушацкі раён, пачула, што мне хочуць паказаць месца, куда яшчэ не ступала нага журналістаў рэспубліканскіх газет. Месцам гэтым аказаліся могілкі на ўскрайку невялікай вёскі Замошша, што за 25 кіламетраў ад Ушачаў Віцебскай вобласці. “Там растуць крыжы!” — прызналіся мае гіды з Ушацкага райвыканкама, якія суправаджалі мяне ў Замошша. Канечне, у галаве адразу закруцілася: “Як растуць? Можа, проста стаяць на магілах? Чула пра “жывыя” крыжы ў Тураве, але каб падобнае было і на Ушаччыне!” Паверыць было цяжка, пакуль машына не спынілася каля загадкавых могілак.

Я ўбачыла перад сабой густы лес, дзе з-пад моху тут і там “вылазілі” розных форм і памераў камяні

— Колькі гадоў тут усё зарастала бур’яном, — расказвае мне старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Пашковіч, якая, будучы журналісткай, упершыню і падняла тэму крыжоў у раённай газеце. —Ніхто не ведаў, што на гэтым месцы знаходзяцца могілкі. Камяні і крыжы сталі расці гадоў дзесяць таму.

Заўважыла іх мінчанка Альбіна Шэйко, якая ў той час купіла ў Замошшы зямельны ўчастак для будаўніцтва дачы. Мясцовасць тут вельмі прыгожая! Рака, возера, лес — усё побач. Знаёмячыся з маляўнічым наваколлем, Альбіна Паўлаўна і натрапіла на старыя могілкі. Тады гэта была амаль роўненькая пляцоўка, на якой толькі дзе-нідзе “наклёўваліся” каменьчыкі — як аказалася пазней, старажытныя помнікі. Асабліва зацікавіў дачніцу каменны крыж у цэнтры гэтай пляцоўкі.

— Дзесяць гадоў таму ён толькі выходзіў, — расказвае Альбіна Паўлаўна. — Можа, сантыметраў трыццаць быў. А цяпер ён ужо ростам амаль з мяне!

— Вось ён, — паказвае мне Алена Пашковіч на паўтараметровы каменны крыж пасярэдзіне старых могілак. — Я называю яго галоўным. Ён тут самы вялікі. Да таго ж і з’явіўся першым. Бачыце ў яго цэнтры нейкія выемкі і штрыхі? Многія пасля публікацыі тэлефанавалі мне і казалі, што бачылі на іх выяву.

А дзе схаваліся астатнія? Нібы грыбы, шукаем з Аленай Васільеўнай сярод шматлікіх вылезшых з-пад зямлі камянёў крыжы. Вось адзін, а вунь яшчэ і яшчэ. Налічылі з дзясятак! Адкуль яны тут з’явіліся?

— Калі займалася гэтай тэмай, я абышла ўсіх жыхароў Замошша з надзеяй штосьці даведацца. Але ніхто нічога не ведаў! — расказвае Алена Пашковіч. — Як аказалася пазней, і не мог ведаць. Крыжы гэтыя адносяцца да XII—XV стагоддзяў. Можа, яны выйшлі з ракі, як у Тураве, — вада тут побач. Можа, пад імі хавалі якіх вядомых святароў. Хто ведае...

Як расказала Алена Васільеўна, каменны “бум” на могілках назіраецца вясной, калі з-пад зямлі з’яўляюцца новыя крыжы, а старыя яўна падрастаюць.

— Вучоныя спрабуюць растлумачыць гэта тым, што зімой зямля прамярзае, вясной — праграваецца, і гэтая рознасць тэмператур выштурхвае на паверхню ўсялякае іншароднае цела з зямлі. Але ў мясцовых жыхароў іншае меркаванне: крыжы гэтыя — знак Божы. Маўклівыя волаты прачнуліся і ўсталі з зямлі, каб сказаць людзям: “Апомніцеся! Вы жывяце не па-хрысціянску”. Напэўна, яны прызываюць нас да перамен у лепшы бок. З усіх версій і здагадак гэтая мне бліжэй за ўсё.

Працы для вучоных, якія проста не могуць не зацікавіцца гэткай з’явай, у Замошшы хопіць на доўгія гады. Але вера людзей мацнейшая за ўсялякія версіі і гіпотэзы. Мясцовыя жыхары, даведаўшыся пра “жывыя” крыжы, ідуць і ідуць да іх. Каб прыбраць ля іх, памаліцца і абавязкова дакрануцца — з надзей зразумець, дзеля чаго яны з’явіліся нам праз столькі стагоддзяў.

Читать полностью:  https://news.tut.by/culture/247494.html

СМІ app
Аўтар(ы) app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 05.11.2018 03:08:11

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца на форуме можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі на форуме.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца на вонкавым сэрвісе Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.