№ 9 (1135) 01.03.2014 - 07.03.2014 г
Публікацыя ў “К” артыкула этнахарэографа і заснавальніка фестывалю “Берагіня” Міколы Козенкі выклікала рэзананс сярод чытачоў, якія занепакоены далейшым лёсам гэтага этнапраекта. Сёння мы публікуем чарговы ліст.
З тэкстам Міколы Козенкі можна пазнаёміцца тут.
Папярэдняя публікацыя з абмеркаваннем праблемы тут.
"Колькі гадоў мінула з часу, калі ўпершыню адбылася падзея, якая стала святам для многіх пакаленняў Акцябрскай зямлі! З 1999 года яна прымае гасцей “Берагіні”.
З кожным разам павялічваецца колькасць гасцей і ахвотных дакрануцца да вялікага свята фальклорнага мастацтва. Важна, што фестываль выхоўвае моладзь згодна з традыцыямі нашай краіны. Яго карысць — не толькі ў прэзентацыі традыцый: “Берагіня” ўплывае на стасункі між людзьмі розных пакаленняў.
“Берагіня” — дасягненне не толькі аднаго раёна, а і ўсёй рэспублікі. Пашырэнне яе ідэі, канцэпцыі — важны крок у будаўніцтве беларускай будучыні. Інакш кажучы, пашырэнне межаў фестывалю — неабходнасць часу.
На сённяшні час сіламі аматараў фальклору, даследчыкаў і практыкаў народнай культуры, збіральнікаў і ахоўнікаў народнага багацця ў Мінску існуе свой фальклорны рух. Ён ахоплівае школы, ВНУ, цэнтры народнай творчасці, нават вуліцу (у цёплае надвор’е ў розных раёнах Мінска на адкрытым паветры ладзяцца танцы), а таксама стварае падмурак для ажыццяўлення новых адукацыйна-культурных праектаў.
Адзін з такіх праектаў — вечарыны, арганізаваныя клубам “СІТА” і музычнай капэлай “На таку”, якія даюць магчымасць кожнаму даведацца пра народную харэаграфію і пачуць старадаўнія спевы.
Знакавай з’явай з’яўляецца конкурс беларускіх танцаў “Мяцеліца”, які ўпершыню быў праведзены ў Мінску 14 снежня 2013 года. Ён сабраў танцавальныя пары з пяці абласцей краіны, аб’яднаў разам старэйшае пакаленне і моладзь, прадэманстраваў размах танцавальнай культуры беларусаў. Тое, што адбылося, трэба было бачыць!
Вынікі іх чарговы раз падкрэсліваюць неабходнасць захавання, пераймання і папулярызацыі народнай традыцыйнай культуры сярод шырокага кола насельніцтва, асабліва сярод малодшага пакалення.
Моладзь, дый не толькі, як засведчылі “Берагіня” і “Мяцеліца”, імкнецца да гісторыі, гатовая пашыраць веды аб традыцыях. Ідэя “Берагіні”, распрацаваная Міколам Козенкам, сёння дае плён і стварае рэальныя магчымасці для практычнага засваення найбагацейшай культурнай спадчыны Бацькаўшчыны! Я ўпэўнена, што праз духоўнае адраджэнне народа, праз “Берагіню” можна дасягнуць значных поспехаў і ў эканоміцы нашай краіны!..
Кацярына ШЭЙКА,
г.п. Акцябрскі — Мінск"
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.