::
2017.04.29 — Падарожжа ў прасторы і часе з этнакалекцыяй (фота, відэа) / Газета "Новы Час" (novychas.by)
Загаловак
Падарожжа ў прасторы і часе з этнакалекцыяй (фота, відэа)
Спасылка
Дата публікацыі
29.04.2017
Катэгорыя
рэпартажы
Поўны тэкст

Артыстка, тэлевядучая, рэжысёрка, сцэнарыстка, і даследчыца-этнограф Ларыса Мятлеўская адзначыла Дзень народзінаў дэманстрацыяй калекцыі традыцыйных строяў ў мінскай галерэі «Універсітэт культуры».

 

 

 

Можна было пабачыць калекцыю традыцыйных строяў, рэканструяваных Ларысай Мятлеўскай па аўтэнтычных узорах. Стваральніца калекцыі патлумачыла: “Магчыма, нехта заўважыць памылкі рэканструкцыі, але гэта маё ўласнае бачанне”. Акрамя таго, адбыўся паказ дызайнерскага адзення ў этнастылі ад брэнда Elen Carotte. Яго стваральніца Алёна Маркоўка назвала прадэманстраваную калекцыю “этнічна-дзелавой”.
За мадэлей выступілі дзеці малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, якія пачуваліся ў льняным адзенні з вышыўкай цалкам разняволена і арганічна.

 


 

Цікаўнасць да традыцыйнага строя, абуджаная ініцыятывай грамадскай арганізацыі “Артсядзіба” па стварэнні так званых “вышымаек” у 2014-м, трымаецца і сёння. Нядаўна НЧ пісаў пра тое, як стварыць “этналук”, не звяртаючыся да арнаменту, якія яшчэ можна выкарыстаць прыёмы. У любым выпадку варта добра ведаць аўтэнтычныя ўзоры адзення, каб не атрымалася стылізацыя ўжо стылізаванага.



 

 

 

 

 

 


 

 

 

 

Выстава вырабаў Ларысы Мятлеўскай давала магчымасць здзейсніць падарожжа ў прасторы і часе: там было адзенне з усіх гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі, што насілі на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў. На жаль, экспазіцыя працавала толькі адзін дзень у межах творчай сустрэчы.

 

 

 

 

 

 

 


 

 

 

 

Усе разам паглядзелі фільм пра фестываль “Этнастыль”, дзе Ларыса Мятлеўская была адным з навуковых кансультантаў. Фестываль праходзіў 2 разы з 2015-га, пакуль што праект прыпынены.

 


 

На імпрэзе выступілі фальклорныя гурты “Мярэжа”, “Вербіца” і спеўны гурток Студэнцкага этнаграфічнага таварыства. Дзяўчаты спявалі ў копіях традыцыйных строяў, зробленых уласнаруч. Вельмі дарэчы паміж каталіцкім (23 красавіка) і праваслаўным (6 траўня) святамі Юр’я прагучала песня “А Ягорій, новы год” — у розных мясцовых традыцыях Новы год адлічваўся ад розных вясновых святаў.

 

 

 

Ларыса Мятлеўская даўно супрацоўнічае са Студэнцкім этнаграфічным таварыствам, напрыклад, летась дзяўчаты дэманстравалі свае строі на фестывалі “Вясновы букет”, выступалі на прэзентацыі кнігі Ларысы Мятлеўскай “Кулінарны сшытак № 1”. Захапленне Ларысы Лявонцьеўны традыцыйнымі стравамі пераняў яе сын Францішак, які працуе кухарам і падрыхтаваў для гасцей маці пачастунак.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Фота і відэа Алены Ляшкевіч

 

СМІ
Аўтар(ы)
Звязаныя персаналіі
Звязаныя калектывы (гурты, установы)
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 27.05.2019 22:47:24

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.