::
2007.05.18 — За”кампакт”аваныя бабулькі / Культура — штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Загаловак
За”кампакт”аваныя бабулькі
Спасылка
Дата публікацыі
18.05.2007
Катэгорыя
рэпартажы
Анатацыя

Ажыятаж з удзелам тэлебачання панаваў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Бо падчас ХVI навуковых чытанняў памяці Л.Мухарынскай, акрамя дакладаў “па секцыях” і музычных прынашэнняў-дывертысментаў, складзеных з беларускай музыкі розных часоў, тут адбылася прэзентацыя праекта “Аўдыёатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі”.

Поўны тэкст

За”кампакт”аваныя бабулькі

№ 19 (785) 12.05.2007 - 18.05.2007 г

Ажыятаж з удзелам тэлебачання панаваў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Бо падчас ХVI навуковых чытанняў памяці Л.Мухарынскай, акрамя дакладаў “па секцыях” і музычных прынашэнняў-дывертысментаў, складзеных з беларускай музыкі розных часоў, тут адбылася прэзентацыя праекта “Аўдыёатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі”.

Прэзентаваліся два кампакты: “Музычныя традыцыімасленіцы беларускага Падняпроўя” і “Надзежда Адамаўна Швед” (менавіта Надзежда, як гэта вымаўляецца ў вёсцы Перароў, што на Гомельшчыне). Удзельнічала ў прэзентацыі і сама 70-гадовая спявачка, якая ўжо пры жыцці стала легендай, годнай увасаблення не толькі ў дакументалістыцы. І выдала такі “сольнік”!

А вось дыск яе дакладней было б назваць “Швед і К”: запісырабіліся ў іншай вёсцы — Стоўпня, дзе Адамаўне давялося спяваць з мясцовым гуртом жанчын, знаходзячы “паразуменне” паміж фальклорнымі традыцыямі розных арэалаў. Гэта толькі для недасведчаных і там, і тут — Гомельшчына. На справе ж — паўсюль свае асаблівасці. Каб іх змог адчуць кожны зацікаўлены, на дыску змешчаны не толькі ўласна песні, але і размоўныя каментарыі да кожнай — не “прыдуманыя”, а тыя, што адбываліся непасрэдна падчас экспедыцыйных запісаў.
Калі “шведаўскія” запісы рабіліся ў адзін заход, дык масленічныя — на працягу 40 гадоў, рознымі экспедыцыямі. Уяўляеце размах і ўзровень сістэматызацыі? А ёсць жа яшчэ і нотныя “расшыфроўкі” некаторых песень, прыведзеныя ў буклетах да дыскаў (няма чаго і казаць, самі даследчыкі маюць расшыфроўкі ўсіх песень, але для іх публікацыі патрабуюцца зусім не “буклетныя” маштабы). Застаецца спадзявацца, што выпуск аўдыёатласа будзе працягнуты. Не толькі таму, што попыт на падобныя навуковыя зборы — найвялікі (дарэчы, тыраж у 100 асобнікаў — зусім не для продажу, хіба для “падарункаў”). А таму, што культура — гэта тое, што зберагаюць для нашчадкаў. І не “здзіраюць”, бы старыя шпалеры, каб зрабіць “еўрарамонт”.

— У наш кабінет народнай музыкі, — усміхнулася пасля “афіцыйнай часткі” яго загадчыца, кандыдат мастацтвазнаўства Таццяна Бярковіч, — звяртаюцца многія дзеячы мастацтва, асабліва кампазітары. Нядаўна “Аляксандра і Канстанцін” званілі, цікавіліся нашымі калекцыямі. Так што будзем чакаць “ходу ў адказ” ад нашых творцаў.

СМІ
Звязаныя персаналіі
Звязаныя калектывы (гурты, установы)
Звязаныя выданні
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 14.11.2019 18:27:32

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.