::
2017.01.30 — Народную гульню “Яшчар” штогод ладзіць моладзь у Пастаўскім раёне / Інвентар НКС / livingheritage.by
Загаловак
Народную гульню “Яшчар” штогод ладзіць моладзь у Пастаўскім раёне
Спасылка
Дата публікацыі
30.01.2017
Катэгорыя
рэпартажы
Поўны тэкст

Народную гульню “Яшчар” штогод ладзіць моладзь у Пастаўскім раёне

          «Жывая спадчына» ужо аднойчы пісала пра аднаўленне традыцыйнай гульні моладзі «Яшчар» ў Пастаўскім раёне. Актыўную дзейнасць па даследаванню абрадавых і пазаабрадавых народных гульняў, ўвядзенню іх практыку сярод моладзі вядзе супрацоўніца Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна Людміла Яўгенаўна Чатовіч і яе калегі. Вялікая колькасць як агульнавядомых , так і адметных мясцовых гульняў стала выкарыстоўвацца падчас пазашкольных заняткаў, святаў, адпачынку дзяцей і моладзі. 
          Асаблівую ўвагу прыцягвае гульня ў «Яшчара», у цэнтры якой - загадкавая міфічная істота, з каторай трэба выбудоўваць адносіны маладым дзяўчатам. А хлопцам, якім па-чарзе дастаецца роля «яшчара», трэба ўмець трымаць ўвагу, быць кемлівымі і дасціпнымі, каб дзяўчатам было цікава з імі гуляць. Гульню памятаюць многія людзі старэйшага ўзросту на Пастаўшчыне, з радасцю расказваюць моладзі пра забавы сваёй маладосці і з задавальненнем прыходзяць паглядзець, як гуляюць маладыя сёння. 

          У сацыяльна-культурным цэнтры вёскі Гута запрашаюць жадаючых не толькі паглядзець, але і прыняць удзел у розных народных гульнях падчас вячорак. У мінулым сезоне на ролю «яшчара» запрасілі карэспандэнта Дзмітрыя Умпіровіча, яркія ўражанні якога былі апублікавалі адразу ў трох газетах: «Обернулся ящером» (СБ і Литовский курьер).         У гэтым сезоне запрасілі экспертаў з Інстытута культуры Беларусі, сярод якіх быў кандыдат філалагічных навук Лозка Алесь Юр’евіч – даследчык беларускага народнага календара, абрадавых і пазаабрадавых народных традыцый. Ён даўно ведае і вывучае гэту гульню, можа дапамагчы ў тлумачэнні загадкавага вобраза з пункту гледжання архаічнай семантыкі і вызначэнні каштоўнасці гэтай традыцыі як  нематэрыяльнай культурнай спадчыны раёна. Гульня мае «Яшчар» мае прымеркаванасць да купальскага і каляднага перыяду, была раней распаўсюджана ў многіх раёнах Беларусі.        Сёння мы бачым, што ў Пастаўскім раёне ўдалося не толькі вывучыць і аднавіць яе, але і ўвесці ў практыку моладзевага адпачынку і народных святаў. Пры размове з дзецьмі старэйшых класаў, аб’яднаных у фальклорны гурток Гуцкага сацыяльна-культурнага цэнтра, становіцца зразумела, што мясцовыя традыцыі практыкуюцца імі нароўні з сучаснымі святамі, цікавыя ім, таму што ствараюць вясёлую, творчую атмасферу. Малодшыя дзеці далучаюцца па прыкладу старэйшых, якія пасля школы часта з’язджаюць вучыцца, але вяртаюцца менавіта на Купалле, Каляды, Вялікдзень. Існуе добрая камунікацыя са старэйшымі людзьмі, кіраўнік Маслоўская Тамара Валянцінаўна ўмее заахвоціць да выкарыстання элементаў мясцовай традыцыйнай культуры жыхароў сваёй і суседніх вёсак, дзяцей і іх бацькоў, мясцовых майстроў і музыкаў.  Актыўна ўдзельнічае ў падтрыманні мясцовых музычных традыцый ансамбль сям’і Пачкоўскіх, у якім разам іграюць бацькі, дзеці і ўнукі, іграюць на рэдкіх сёння музычных інструментах, сярод якіх дыятанічныя цымбалы, "карына" вырабу мясцовых умельцаў. Паміж клубнымі ўстановамі ў раёне існуе творчае ўзаемадзеянне. У гэты раз прыехала гуляць разам моладзь з Варапаева. Спецыялісты з раёна Чатовіч Л.Я., Марозава С.М. таксама не сядзяць на такіх імпрэзах убаку, а выходзяць спяваць прыпеўкі, гуляць у гульні, танцаваць разам мясцовыя танцы.          

Фотарэпартаж глядзіце тут 

          Алена Каліноўская, 

нам. нач. аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі
СМІ
Аўтар(ы)
Звязаныя персаналіі
Звязаныя калектывы (гурты, установы)
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 11.08.2019 08:41:15

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.