::
2015.01.19 — Моладзь зноў жаніла Цярэшку ў Віцебску (фота + відэа) / Газета "Новы Час" (novychas.by)
Загаловак
Моладзь зноў жаніла Цярэшку ў Віцебску (фота + відэа)
Спасылка
Дата публікацыі
19.01.2015
Катэгорыя
рэпартажы
Поўны тэкст

У Віцебску згулялі ў старажытную абрадаваю гульню “Жаніцьба Цярэшкі” — жартаўлівае вяселле, якое, згодна традыцыі, ладзіць моладзь, каб пары маглі лепш знаёміцца паміж сабой.



 

Аўтэнтычны абрад “Жаніцьба Цярэшкі” захаваўся ў Лепельскім раёне і ў 2009 годзе прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі, таксама гэтая гульня прапанаваная ад нашай краіны да ўнясення ў спіс сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.

 

 

У Віцебску калядны абрад адраджаюць і папулярызуюць сябры аматарскага этнаграфічнага аб’яднанне “Поўнач” і ўдзельнікі гурта “Паўночная Сухадроўка”, якія ўжо пяты год праводзяць “Жаніцьбу Цярэшкі” ў “Залатым коле Віцебска “Дзвіна”.

Сёлета гульня праходзіла пад багаты музычны акампанемент: музыка з Лепеля Васіль Шкіндзер прывёз дуду і скрыпку, акрамя гэтага былі бубен, барабан, тамбурын і там-там.

Непасрэдны ўдзел у гульне прымалі каля паўтары дзясяткі пар, яшчэ прыкладна столькі ж людзей прыйшло паглядзець на цікавы абрад.

news.vitebsk.cc

СМІ
Звязаныя калектывы (гурты, установы)
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.03.2023 14:05:03

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.