№ 33 (1159) 16.08.2014 - 22.08.2014 г
Алена ЛЯШКЕВІЧ, метадыст аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі:Як вядома, дзяржаўным установам культуры часта складана зрабіць тое, што лёгка прыватніку: бракуе сродкаў, часу, а, бывае, ініцыятывы ды ідэй. Калі ж наладжваецца супрацоўніцтва, то эфект дае станоўчы для абодвух бакоў. Таму хачу падзяліцца назіраннямі з Лепельскага раёна. Можа, каму прыдасца як добрая практыка для пераймання.
На Лепельшчыне дзейнічае восем прыватных аграсядзіб. Адна з іх — сядзіба Васіля Шкіндзера “Поўсвіж”. Яна знаходзіцца ў вёсцы Вялікі Поўсвіж за чатыры кіламетры ад Лепеля. Гаспадар зацікаўлены ў развіцці беларускай культуры, на сядзібе ладзіць фэсты “Жнівень”, “Багач”. У “Поўсвіжы” дзейнічае музей сялянскага побыту з рэчаў, сабраных самім спадаром Васілём. Пад час вандровак ён знайшоў кросны і, ужо маючы адны ў сваім музеі, падарыў другія Лепельскаму дому рамёстваў. У падзяку супрацоўніцы пашылі спадару Васілю вышыванку. Кросны ў музеі “Поўсвіжа” стаяць пакуль незапраўленыя. Гаспадар плануе наладзіць іх з дапамогай супрацоўніц РДР. Для гасцей аграсядзібы хацеў бы дэманстраваць працэс ткацтва, для чаго таксама, мабыць, будзе запрашаць работнікаў культуры.
Супрацоўнічае Васіль Шкіндзер і з клубам вёскі Вялікі Поўсвіж. Як чалавек ініцыятыўны апытаў старажылаў, запісаў па іх успамінах, як даўней ладзілі калядны абрад “Жаніцьба Цярэшкі”. І вось, пад час “…Цярэшкі” ў клубе ўжо які год выступае за Бацьку, а таксама грае на дудзе. Вялікі Поўсвіж уваходзіць у лік вёсак Лепельскага раёна, дзе “Жаніцьба Цярэшкі” ўзята пад ахову дзяржавы як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.
Дуду Васіль Шкіндзер асвоіў пяць гадоў таму, вучыўся ў Тодара Кашкурэвіча. А цяпер, асвойваючы скрыпку, наведвае дзіцячую музычную школу.
Досвед устаноў культуры Васіль Шкіндзер выкарыстоўвае пад час арганізацыі фестываляў на сваёй сядзібе. Сёлета пад час фэсту “Жнівень” раздаваў мастакам і рамеснікам дыпломы на памяць аб удзеле ў мерапрыемстве. Плануе ладзіць пераносныя выстаўкі сваёй калекцыі традыцыйнага тэкстылю, якая пакуль недасяжная для наведвальнікаў сядзібы праз адсутнасць спецыяльнага выставачнага памяшкання.
Такім чынам, установы культуры і прыватны бізнес маюць шмат пунктаў для творчага сутыкнення. Галоўнае — жаданне!
Аўтар: Алена ЛЯШКЕВІЧспецыяльны карэспандэнт рэдакцыі газеты "Культура"Падзяліцца
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.