::
2017.02.09 — Заходнепалескае вяселле пад Мінскам (фота, відэа) / Газета "Новы Час" (novychas.by)
Загаловак
Заходнепалескае вяселле пад Мінскам (фота, відэа)
Спасылка
Дата публікацыі
09.02.2017
Катэгорыя
навіны
Анатацыя

Строі, куфар і шархуны... Што яшчэ будзе экспанавацца на выставе «Вяселле Заходняга Палесся» ў Раўбічах, якая пачне працу 10 лютага а 13-й гадзіне ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах?

Поўны тэкст

На выставе ўвасобленыя вузлавыя моманты заходнепалескага вяселля: сватанне, заручыны, “вянкі”, пасад, “коровай”, ад’езд маладых і вянчанне, пасаг, завіванне маладой. У 2016 г. выстава экспанавалася ў Музеі народнага побыту Літвы (в. Румшышкес), шмат якія прадметы будуць дэманстравацца ў Беларусі ўпершыню.

Можна будзе пабачыць строі, спецыфічную вясельную атрыбутыку, прадметы побыту, распісны куфар, музычныя інструменты (скрыпка, бубен, гармонік, шархуны). Старыя фотаздымкі з Заходняга Палесся можна паглядзець на сайце Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ў раздзеле “Віртуальныя выставы”.

Выстава ў Раўбічах будзе працаваць да 30 красавіка.

Фота і відэа знятыя аўтаркай падчас экспанавання выставы ў Румшышкесе.

Мантаж відэа – Андрусь Ляневіч

СМІ
Аўтар(ы)
Звязаныя калектывы (гурты, установы)
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 28.07.2019 15:52:36

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.