::
2016.11.03 — ЧЫМ ЗДЗІЎЛЯЕ ГЛЫБОЦКІ ДОМ РАМЁСТВАЎ? (ФОТА+ВІДЭА) / Веснік Глыбоччыны
Загаловак
ЧЫМ ЗДЗІЎЛЯЕ ГЛЫБОЦКІ ДОМ РАМЁСТВАЎ? (ФОТА+ВІДЭА)
Спасылка
Дата публікацыі
03.11.2016
Катэгорыя
публіцыстыка
Поўны тэкст

А хочаце зрабіць свой дом утульным? Упрыгожыць яго не аднастайнымі пакупнымі кветкамі, вазамі, сувенірамі, а ўласнымі вырабамі, якія здзівяць не толькі вашых родных, знаёмых,  а вас саміх!

На здымку – метадыст па ткацтве Дома рамёстваў Алена Міхайлоўская.

 

Будзеце любавацца і казаць: “Аказваецца, я магу сваімі рукамі ствараць такія эксклюзіўныя рэчы!” А зрабіць вас такім чараўніком могуць ў раённым Доме рамёстваў. Майстры, якая самі ствараюць дзівосы, могуць навучыць і вас, паважаныя маленькія і дарослыя жыхары Глыбоччыны.
– Запрашаем усіх вас наведаць наш Дома рамёстваў і выбраць занятак па душы: ткацтва на кроснах ці ручное, валянне з воўны ці вышыўку, лепку з гліны ці роспіс па тканіне. Пазнаёмімся з майстрамі і, магчыма, вашымі будучымі вырабамі. Набліжаецца пара святаў і падарункаў, якія вы зможаце з намі зрабіць сваімі рукамі, – звяртаецца да чытачоў загадчыца Дома рамёстваў Святлана Скавырка.

Далучаемся да запрашэння і мы. І да знаёмства таксама. 

– Я вяду гурток ткацтва габелена і на кроснах (ткацкім станку). З дзеткамі я займаюся ручным ткацтвам – габеленам. Нацягваем на рамку аснову, падкладваем уніз малюнак, бяром каляровыя ніткі і па малюнку робім габелен. Атрымліваецца карціна ручной работы. У асноўным – гэта кветкі, прырода, звярушкі. У гуртку займаецца  і хлопчык Матвей Васілеўскі, другакласнік, вельмі старанны, здольны вучань, цяпер стварае габелен з жабкай. Тэхніка габелена простая – ніткі размяшчаюцца ў шахматным парадку, трэба толькі ўважліва сачыць за малюнкам. Працуем без іголкі, ніткі пераплятаем і злучаем,  – расказвае Алена.


– Для дарослых таксама прапануем ткацтва габеленаў, але з больш складанымі сюжэтамі, навучым ткаць на кроснах, як нашы прабабулі, дарожкі, сурвэткі. На першы погляд, здаецца, што кросны – рэч няпростая, але працаваць на іх не так складана. Галоўнае, паспрабаваць – задавальненне абавязкова атрымаеце. Пакрысе асвояцца і розныя тэхнікі на кроснах: двух-, чатырох-, шасці-, васьмі- і нават дванаццацінітовыя посцілкі зможаце ткаць, не горш, чым нашы бабулі.

Для тых, хто загарэўся стварыць да Новага года габелен, майстар паабяцала:

– За месяц невялічкі твор, дзесьці фармату А4, можна лёгка зрабіць, складаней з посцілкамі – тут ужо час заняткаў расцягнецца на паўгода.

СМІ
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.02.2021 19:11:48

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.