::
2014.12.19 — Час жаніць Цярэшку! / Інвентар НКС / livingheritage.by
Загаловак
Час жаніць Цярэшку!
Спасылка
Дата публікацыі
19.12.2014
Катэгорыя
публіцыстыка
Поўны тэкст

Час жаніць Цярэшку!

У час паміж праваслаўным Раством і т. зв. Старым Новым годам у паўночнай Беларусі праходзіць абрад Жаніцьба Цярэшкі. Нагадваем, што варыянту каляднага дзеяння, зафіксаванаму ў Лепельскім раёне, нададзены статус нематэрыяльнайгісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. 10 студзеня (субота) запрашаюць далучыцца да абраду клубныя ўстановы вёсак Вялікі Поўсвіж і Велеўшчына Лепельскага раёна. Гасцей чакаюць а 18.00. Для лепшай падрыхтоўкі прапануем да азнаямлення кнігу "Жаніцьба Цярэшкі на Лепельшчыне", падрыхтаваную доктарам філалагічных навук Таццянай Валодзінай на матэрыялах сучасных палявых запісаў.

Прапануем Вашай увазе палявы запіс іншага варыянту Жаніцьбы Цярэшкі, з Глыбоцкага раёна. Запісала Алена Ляшкевіч 19 снежня 2014 г. у г. Глыбокае ад Шчэбет (дзяв. Атрахімовіч) Алены Міхайлаўны 1932 г. н., нар. у в. Баравыя Браслаўскага р-на, жыла ў в. Маісеенкі Глыбоцкага р-на, з 1951 г. жыве ў г. Глыбокае.

Пра абрад Жаніцьба Цярэшкі ў в. Маісеенкі Абрубскага с\с Глыбоцкага р-на

- А памятаеце Вы вот, сьвяты ў вас сьвяткавалі такія народныя?

- Сьвяткавалі. Вот... і ў дзярэўні кагда мы жылі, сьвяткавалі мы Каляды, называлася Цярэшка. І вот выбіралі пары, вот называўся бацька й маці, і вот яны сабіралі ў пары, вот хлопца аднаго, дзяўчыну. І тады вот гэта ўжо пара, яны як бы нас жанілі ўжо. І тады па пары мы за стол садзіліся. І тады ўжо цэлы вечар должан быць з гэтым хлопцам, гэта дзяўчына далжна і быць з гэтым хлопцам. І вот мы там гулялі па 3 вечары Каляды, вот.

- Дык эта 3 вечары, і ўсё Цярэшка?

- 3 вечары Цярэшка.

- І ўсё з адным і тым жа хлопцам?

- І ўсё й с адным і тым жа хлопцам. Раз ужо бацька з мацерай далі, эта яны шчытаецца пажанілі нас. Мы ўжо далжны ўсю Цярэшку і зь ім і адбыць.

- А эта з какова чысла да какова эта Цярэшка?

- Сядзьмога, васьмога, і дзевятага, абычна ў адно чысло Каляды.

- А як жанілі, раскажыце?

- Жанілі... Як жа ж яны... Вот станавіліся і тады бралі, хлопец браў дзяўчыну, дзяўчына брала хлопца (эта бацька і маці). І тады падвадзілі адзін к другому, злучалі і ўжо гаварылі “Вот эта твая жонка, эта твой мужык, эта мы вас пажанілі” – гэта вот ужо, бацькі пажанілі ўжо нас, вот.

Ну, і вот яду туды знасілі, хто што мог. І капусту, і каўбасу ва... дзеравенскую канешне там, і мяса якога кусок, і булкі нейкія пяклі, якія ўмелі. Ну, гэта ж даўна было, не то, што цяпер. Гэта ж былі яшчэ пяцідзясятыя.

- Эта у Маісеевічах?

- Маісеенкі, Глыбоцкі раён, Абрубскі сельскі савет.

- Скажыце, а Вы каталічка ці праваслаўная?

- Праваслаўная.

- А гэта ў вас так праваслаўныя гулялі, ці католікі таксама прыходзілі?

- А вот знаеце, там у нас католікаў ваабшчэ не было.

Пра абрад Жаніцьба Цярэшкі ў в. Харашкі Глыбоцкага р-ну

- Тады як пераехалі мы ў Глыбокае... У 51-м мы пераехалі, а замуж я выйшла аж у 55-м! І вот тут я хадзіла ў Харашкі, мяне прыглашалі ў дзярэўню Харашкі, тут блізка ад Глыбокага, ну вот кіламетры 3, навернае.

- А там католікі ці праваслаўныя?

- Тожа Праваслаўныя. І тут усе праваслаўныя.

- І тожа 3 дні жанілі ў Харашках?

- І тожа 3 дні.І тожа 3 дні, і тожа давалі гэтак кавалера. Но тут палучылася так: вот эці бацька з мацерай далі мне жаніха. Но я зь ім сядзела толькі за сталом. А как з-за стала мы выхадзілі, танцаваць мяне прыглашаў другі парэнь. І не выпускаў. І дамоў праважаў. Адзін год у мяне палучылася так. А ешчоэ 2 года было, каторага давалі парня, з тым і танцавала. А ну вот адзін год вот мне запомніўся, што тот парэнь быў у мяне ўлюбіўся. Ну, і быў жа ж дужа эфектны, работаў фінагентам у раёне, после школы, дзесяць клас быў закончыў. Гэта ж не то, што ўжо там з калхоза які. Ды і красавец жа ж быў: волас пышны, кучаравы, высокі. Ну і я была красівай у моладасці, не скажы. У мяне воласы былі очэнь красівыя, сьветла-русыя, валністыя. Вот. Дык вот адзін был такі случай, я гавару, што вот гэтат парэнь... А тот ужо, бедны мой, быў сірацінушка, каторага ўжо далі мне.

- Дык не пасватаўся да Вас потым ён, той фінагент?

- Ён сватаўся, но я ўжо была пазнакомілася з Віцям і мы ўжо дагаварываліся жаніцца.

- Дык а чаго Вы Віцю ня ўзялі на Цярэшку з сабой?

- А Віця ж у арміі быў.

- А, дык гэта Вы яго ждалі і хадзілі на Цярэшку?

- Я яго ня знала. Я яго пазнала, як ён вярнуўся з арміі толька. І мы тры месяца з ім паўстрачаліся і пажаніліся.

- А ў якім месяцы вы пажаніліся?

- Чатырнаццатага акцябра, на Пакровы.

- Дык той цэлы год цягнуў, пака пасватаўся, да Пакроваў?

- Дык вы ж пайміця, Каляды адбыліся, а я пазнакомілася з Віцям летам.

- А тот фінагент да Вас не успеў пасватацца?

- Тот быў ва-первых мне ў чацьвёртым калене брат давадзіўся, ягоная мама і мая мама былі траюрадныя сёстры. Вот. Ну, раньшэ гаварылі, што нельзя, што эта грэх, панімаеце?

- У чацьвёртым калене грэх?

- Гаварат, усё роўна грэх.

- А ў пятым?

- У пятым ужо не.

- А кагда вот жанілісь на Цярэшку, там што-небудзь пелі?

- Пелі. Ну, пелі там, карагоды вадзілі, за рукі браліся, карагоды вадзілі. А якія ж песьні пелі... Цярэшка-Цярэжачка... Цярэшка, чаху, чаху...

Цярэшка, чаху, чаху,

Што ў цябе ў мяху, ў мяху

Шпілечкі, іголачкі,

Залатыя пярсьцёначкі

Так... А далей што... Ой, пазабывалася... Нешта такое “А мой ты дзядулечка, я твая бабулечка” – ну, што-та такое, пазабывала.

- А гэта калі пелі? Калі падбіралі, ці калі ўжо разам?

- Ужо вот з-за стала як выйдзем. Вот нас падбераць, мы сядзем за стол, пакушаем, патом у нас танцы. У гэтым жа самы доме, танцы. І тады мы карагоды гэтыя, і ўжо пяём гэтыя песьні.

- Проста пяяцё ў карагодзе?

- Да.

- Ніхто нікога не лавіў, ні за кім ня бегаў?

- Не. Не, лавіць не нада, патаму што нельзя лавіць, эта чужая, і чужы парэнь. Далжны вот быць усе па парам. Па парам, па парам, па парам. Бацька з маткай нас пажанілі, мы далжны этат вечар, ну, ілі пасьледуюшчы вечар, ўжо пасьледуюшчы не выбіраюць, ўжо мы выбраныя ўсе... І вот так далжны быць. Вот.

- А калі пары падбіраюць, не бегалі яны адно за адным?

- Не.

- А калі хлопец не спадабаўся, то што рабіць?

- А нада маўчаць. Сапраціўляцца нельзя. Гэта бацькі, іхнае слова – закон. Вот. Вот любы парэнь – там бацька, любая дзевушка – матка.

- А як іх выбіралі?

- А яны самі падбіраліся, іх ніхто не выбіраў. Яны вот самі дагаварываліся, што вот у дзярэўні... Яны з адной дзярэўні, і яны как-та дагаварываюцца, што вот мы будзем. І ўжо яны гатовенькія. Для нас – яны ўжо бацькі гатовенькія, кагда мы ўжо сабіраемся. Яны прадстаўляюць нам: “Вот эта – маці, вот эта – бацька. І мы будзем вас жаніць, і сабіраць пары, і злучаць”. І тады ўжо падводзяць, мы за руку ўжо далжны ўзяць друг дружку і ісці. Тады другую пару. Мы ўжо, нас выбралі – мы пайшлі. Другую бяруць, і трэцюю. І ў радок сталі, тады ўжо разьвярнуліся, і тады ўжо можна садзіцца за стол. Вот.

- А калі кагосьці злучылі, не панравіліся, то ці было такое, што на другі-трэці дзень не прыхадзілі?

- Не, такога не было. Усё роўна прыхадзілі. І вот я ўсё роўна. Як гэтат вечар помню, з гэтым хлопцам я адбыла, а назаўтра я прыхаджу – я ўсё роўна далжна садзіцца з тым, каго выбралі. А гэтат хлопец должан садзіцца тожа с той дзяўчынай, каторай... А ўжо на танцах – тады ужо ўсё. На танцах ужо могуць танцаваць як хочаш. Но за сталом сядзець далжны. Но але ў аснаўном там і было так, што... Гэта ў мяне быў такі случай. А ў аснаўном падбіралі такіх дзяўчат, хлопцаў...

- А ў карагодзе, Вы кажаце, гэтыя песні пяюць. Дык гэта парамі ідуць, хлопец-дзеўка, хлопец-дзеўка?

- Хлопец-дзеўка, хлопец-дзеўка, за рукі бяруцца, хлопец-дзеўка, хлопец-дзеўка і карагод па ўсей хаце. Дамы вялікія, канешне, там былі, дзе Цярэшкі этыя сабіраліся. Ну вот перябойку эту, дапусьцім, снімі, знаеце, какі круг палучыцца... І тады пяюць. Пазабывала я ўжо этыя песьні, многа ж было.

 Алена Ляшкевіч

Фота з архіву РМГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства"

СМІ
Аўтар(ы)
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 19.09.2019 09:45:40

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.